ІСУСА 12:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта цары зямлі, якіх забіў Ешуа і сыны Ізраэля за Ярданам у заходнім баку, ад Баалгада ў даліне Лібана аж да гары Кальв, якая падымаецца да Сэіра, яе аддаў Ешуа ва ўладанне пакаленням Ізраэля, кожнаму — яго частку, Біблія (пераклад А.Бокуна) А вось валадары зямлі, якіх забіў Егошуа і сыны Ізраіля за Ярданам на захад, ад Баал-Гаду ў даліне Лібану аж да гары Халак, якая падымаецца да Сэіру, якую аддаў Егошуа на ўласнасьць каленам Ізраіля, адпаведна да іх падзелу, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось цары зямлі, якіх пабіў Ісус і сыны Ізраілевыя па гэты бок Ярдана на захад, ад Ваал-Гада ў даліне Ліванскай да Халака, гары, што прасьціраецца да Сэіра, якую аддаў Ісус плямёнам Ізраілевым у спадчыну, пасьля падзелу іх, |
І выправіў ён перад сабой пасланцоў да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, у мясцовасць Эдом.
князь Дышон, князь Эцэр і князь Дышан; яны — князі харэяў паводле саслоўяў іх у зямлі Сэір.
Тады, павярнуўшы, накіраваліся мы ў пустыню праз Чырвонае мора, як мне сказаў Госпад, і шмат часу абыходзілі наўкола гару Сэір.
Вось жа, загадай народу і скажы: “Вы будзеце праходзіць праз межы братоў вашых, сыноў Эзава, што жывуць у Сэіры і баяцца вас. Дык будзьце ўважлівымі,
ад гары Кальв, якая падымаецца да Сэіра, аж да Баалгада ў даліне Лібана, ля падножжа гары Гэрмон; усіх цароў іх захапіў, ударыў і забіў.
Дык захапіў Ешуа ўсю зямлю, як прадказаў Госпад Майсею, і аддаў яе ва ўласнасць сынам Ізраэля, адпаведна з часткамі і пакаленнямі яго; і зямля супакоілася ад войнаў.
А народ пераходзіў каля Ерыхона, і святары, якія неслі каўчэг запавету Госпада, стаялі на сухой зямлі пасярод Ярдана цвёрдаю нагою, аж пакуль увесь Ізраэль пераходзіў праз Ярдан па сухім рэчышчы.
Пачуўшы пра гэта, усе цары, што жылі за Ярданам, у гарах, і ў Сэфэле, і на ўсім беразе Вялікага мора, таксама тыя, хто жыў аж да Лібана, — хетэі і амарэі, хананеі, феразеі, гівеі і евусеі, —