Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСАІ 60:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Хто гэта яны, што лятуць, як хмары ды як галубкі, да вокнаў сваіх?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Хто гэта, што лятуць як аблокі, як галубы да галубятняў сваіх?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Хто гэта ляціць, як воблакі, і як галубы - да галубятняў сваіх?

Глядзіце раздзел



ІСАІ 60:8
8 Крыжаваныя спасылкі  

Павярніцеся да Мяне і будзеце збаўлены, усе канцы зямлі, бо я — Бог, а іншага няма.


Ты скажаш у сэрцы тваім: “Хто нарадзіў Мне гэтых? Была бяздзетная і няплодная, выгнана ды ў няволю заведзена, дык хто іх выгадаваў? Вось жа, заставалася сама, а тыя дзе былі?”


Падымі вочы свае навакол і паглядзі: усе гэтыя сабраныя ідуць да цябе. Твае сыны здалёку прыходзяць, а дочкі твае несены на руках.


І, як птушкі, злятуцца з Егіпта, і, як галубы, — з зямлі Асірыйскай; і збяру іх у сваіх дамах», — кажа Госпад.


Ды прыйдуць з усходу і з захаду, з поўначы і з поўдня і ўзлягуць у Валадарстве Божым.


Дзеля таго і мы, маючы вакол сябе такое мноства сведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, што акручвае нас, будзем цярпліва бегчы ў вызначаным нам змаганні,


Пасля ўбачыў я: і, вось, вялікі натоўп, якога пералічыць ніхто не мог, з усіх плямёнаў і пакаленняў, народаў і моў. І стаялі яны перад пасадам і перад Ягнём, апранутыя ў белыя вопраткі, і пальмы ў руках іх.