ІСАІ 42:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Многа бачыў ты, а не беражэш; вушы адкрыў ты, а не чуеш». Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты бачыў шмат, але не зважаў; меў адкрытыя вушы, але ня чуў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты бачыў многае, але не заўважаў; вушы былі растуленыя, але ня чуў. |
Вол пазнае гаспадара свайго, і асёл — стойла ўласніка свайго, а Ізраэль не пазнаў, народ Мой не зразумеў.
Мяне шукаюць з дня на дзень і хочуць ведаць дарогі Мае, быццам народ, які справядлівасць чыніць і не пакідае закону Бога свайго. Просяць Мяне аб справядлівым судзе, хочуць наблізіцца да Бога.
А Ён сказаў: «Ідзі да народа гэтага і скажы ім: “Пільна слухайце, і не зразумееце, пільна ўглядайцеся, і не ўбачыце”.
Каму я маю казаць і каго перасцерагаць, каб паслухаў? Вось жа, неабрэзаныя вушы іх, і не могуць яны чуць, вось жа, слова Госпада сталася для іх у пасмяянне, і яны не прымуць яго.
і прыходзяць да цябе, як быццам на сход народа, і сядзіць перад табою народ Мой; і слухаюць яны словы твае, і не выконваюць іх, бо робяць яны тое, што прыемнае ў вуснах іх, і сэрца іх цягнецца да прагавітасці іх.
І ты для іх — як песня пра каханне, бо яна спяваецца прыгожым голасам і з прыемным гукам струн, і слухаюць яны словы твае, і не выконваюць іх.
І ўсё ж людзі, якія бачылі веліч Маю і знакі, якія чыніў Я ў Егіпце і ў пустыні, спакушалі Мяне ўжо дзесяць разоў і не слухаліся голасу Майго,
Таму гавару ім у прыпавесцях, бо яны, гледзячы, не бачаць і, слухаючы, не чуюць ды не разумеюць.
дык як жа ты вучыш іншага, а сябе самога не вучыш? Ты, які прапаведуеш не красці, крадзеш?
Дык пільна беражы сябе самога і душу сваю, і не забудзь падзей, якія бачылі вочы твае, і хай не выйдуць яны з сэрца твайго ва ўсе дні жыцця твайго. Ты навучыш гэтаму дзяцей і ўнукаў сваіх