І аддам егіпцян у рукі гаспадара жорсткага, і цар магутны будзе валадарыць над імі, — кажа Госпад, Бог Магуццяў. —
ІСАІ 20:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад: «Як слуга Мой, Ісая, хадзіў голы і босы тры гады на знак і дзіўны сімвал адносна Егіпта і Этыёпіі, Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ГОСПАД: «Як слуга Мой Ісая хадзіў голы і босы тры гады — [гэта] знак і цуд адносна Эгіпту і [зямлі] Куш, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь: як раб Мой Ісая ходзіць разьдзеты і босы тры гады, на знак і прадказаньне пра Егіпет і Эфіопію, - |
І аддам егіпцян у рукі гаспадара жорсткага, і цар магутны будзе валадарыць над імі, — кажа Госпад, Бог Магуццяў. —
І пачуў [Санхэрыб], як казалі пра Тарака, цара Этыёпіі: «Ён выйшаў ваяваць супраць цябе». Калі гэта пачуў, выправіў пасланцоў да Эзэкіі сказаць:
бо Я — Госпад, Бог твой, Святы Ізраэля, твой Збаўца: Я даў Егіпет на адкупленне цябе, Этыёпію і Сабу — за цябе,
Вось, я і дзеці, якіх даў мне Бог на знак і на прадказанне Ізраэлю ад Госпада Магуццяў, Які пражывае на гары Сіён.
Гэта сказаў мне Госпад: «Ідзі і купі сабе льняны пояс, і падпяраж ім сцёгны свае, але не кладзі яго ў ваду».
на іх вачах ускладзі клунак на плечы, выйдзі, калі звечарэе: закрый твар свой, каб не бачыў ты зямлі, бо Я стаўлю цябе знакам для дому Ізраэля».
І меч прыйдзе на Егіпет, і страх запануе ў Кушы, калі ў Егіпце будуць падаць забітыя, калі забяруць багацце яго і калі будуць развалены яго падмуркі.
Гэта кажа Госпад Бог: “І ўпадуць падпоры Егіпта, і ўпадзе гонар яго магутнасці; ад Магдола аж да Сіэна будуць падаць ад меча ў ім, — кажа Госпад Бог. —
І ты, сын чалавечы, вазьмі сабе таблічку гліняную, і пакладзі яе перад сабою, і намалюй на ёй горад Ерузалім.
І вазьмі сабе патэльню жалезную, і пастаў яе на мур жалезны між сабою і горадам; і павярні твар свой да яе, і трапіць ён у аблогу, і ты акружыш яго: гэта будзе знак для дому Ізраэля.
Слухай, Ісусе, першасвятару, ты і прыяцелі твае, якія сядзяць перад табою, яны бо праракуюць. Бо Я, вось, прыводжу паслугача майго — Парастка.
Па ліку сарака дзён, на працягу якіх аглядалі вы зямлю, — год будзе залічаны за дзень, — сорак гадоў вы будзеце выносіць несправядлівасці вашы і даведаецеся, што такое помста Мая.