ІСАІ 16:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Спынілася радасць і весялосць з садоў, і ў вінаградніках не весяляцца і не спяваюць. Віна ў выціскальні не выцісне той, хто звычайна выціскаў, заціх гоман. Біблія (пераклад А.Бокуна) Спынілася радасьць і вясёласьць у садах, і ў вінаградніках ня радуюцца і не ўсклікаюць [вясёла]. Віно ў тоўчнях не выціскае выціскальшчык, Я спыніў гоман [радасьці]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зьнікла з урадлівай зямлі весялосьць і радасьць, у вінаградніках не сьпяваюць, не весяляцца; вінаградар ня топча вінаграду ў чавільнях: я радавацца перастаў. |
За год і некалькі дзён задрыжыце, здавераныя ў сабе! Скончыўся ўжо збор віна, другі збор не прыйдзе.
Спынілася радасць і пацеха ў садзе ў зямлі Мааба, і скончылася віно ў тоўчнях, ніколі больш выціскальнік вінаграду не заспявае звыклай песні.
Надышла на цябе няшчасная доля, о жыхар зямлі; надышоў час, блізкі дзень гора, і няма радасці на ўзгорках.
Засохла вінаградная лаза, ды звяла дрэва фігавае, дрэва гранату, і пальма, і яблыня, і ўсе дрэвы на полі павысыхалі; бо змарнела радасць паміж сыноў чалавечых.
Такім чынам, за тое, што тапталі беднага і частку збожжа бралі вы ад яго, дык вы будуеце сабе дамы з цясанага каменя, але не будзеце ў іх жыць; закладаеце вінаграднікі найлепшыя, але віна з іх не будзеце піць.
Вось жа, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — калі аратай захопіць жняца, а таптальшчык вінаграду — сейбіта, а горы будуць цячы вінаградным сокам, ды ўсе ўзгоркі цячы будуць.
І стане маёмасць іх здабычай, і дамы іх — пустыняй; і пабудуюць яны дамы — і жыць у іх не будуць, і завядуць вінаграднікі — і піць віна з іх не будуць».
І, выйшаўшы на палі, рвалі яны вінаградныя лозы, і выціскалі вінаградныя гронкі, і, утварыўшы хоры спевакоў, увайшлі яны ў святыню бога свайго, і між снеданнем і выпіўкай пракліналі Абімэлеха,