ЁВА 6:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Або ці можна з’есці прэснае — тое, што не пасолена? Або ці ёсць смак у яечным бялку? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж нехта будзе есьці нясмачнае, якое не пасолена? Або ці можа смакаваць бялок яечны? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці нясмачнае ядуць без солі, і ці ёсьць смак у яечным бялку? |
Чаму вы аддаляецеся ад слоў праўды? Бо няма між вамі нікога, хто б мог дакараць мяне.
Ці будзе асёл раўці, калі ў яго будзе трава? Або ці ж будзе мыкаць вол, калі будзе стаяць пры поўных яслях?
Тое, да чаго раней не хацела дакрануцца душа мая, цяпер, у бядзе, сталася ежай для мяне.
Якія ж салодкія для паднябення майго прырачэнні Твае, лепш за мёд — для вуснаў маіх!
Кожную ахвяру, якую складаеш з мукі, пасалі соллю. І не пакідай ахвяры тваёй без солі запавету Бога твайго. Кожную ахвяру тваю пасалі соллю.
Вы – соль зямлі. А калі соль страціць сілу, то чым пасоліцца? Яна ўжо ні на што больш не прыдатная, як толькі быць выкінутай на двор, каб яе людзі патапталі.
Слова ваша хай будзе заўсёды ласкавае, прыпраўленае соллю, каб вы ведалі, як што каму належыць адказаць.