Сыны Куша: Саба, і Хавіла, і Сабата, і Рэгма, і Сабатаха. Сыны Рэгмы: Саба і Дэдан.
ЁВА 6:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Караваны Тэмы ўглядаюцца [у іх], вандроўнікі Сабы спадзяюцца на іх, Біблія (пераклад А.Бокуна) Падарожныя з Тэмы шукаюць праходу да іх, і вандроўнікі з Шэвы ўскладаюць надзею на іх, Біблія (пераклад В. Сёмухі) глядзяць на іх дарогі Тэмайскія, спадзяюцца на іх шляхі Савэйскія, |
Сыны Куша: Саба, і Хавіла, і Сабата, і Рэгма, і Сабатаха. Сыны Рэгмы: Саба і Дэдан.
Царыца Сабы, пачуўшы пра славу Саламона — у гонар імя Госпада, — прыбыла пераканацца ў яго мудрасці.
і [раптам] напалі сабэйцы і пазабіралі іх, а паслугачоў пазабівалі мечам, і ацалеў толькі я адзін, каб паведаміць табе».
Тады трое сяброў Ёва, пачуўшы пра ўсё ліха, што напаткала яго, прыйшлі, кожны са сваёй мясцовасці: Эліфаз Тэманіт, і Балдад Сугіт, і Зафар Нааматыт. І дамовіліся яны, каб разам прыйсці, наведаць яго і суцешыць.
Засмагламу ваду выносьце паспешна вы, жыхары зямлі Тэма; з хлябамі сустракайце ўцекачоў!