ЁВА 42:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто той, што хавае параду нямудрую? Вось чаму я гаварыў неразумна, дый пра дзівосныя рэчы, якія перавышалі веданне маё. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто той, які хавае параду бяз веданьня? Сапраўды, я гаварыў, і не разумеў. Гэта рэчы, цудоўнейшыя за мяне, і я ня ведаю іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто гэты, што запамрочвае Наканаваньне, нічога не разумеючы? - Так, я казаў пра тое, чаго не разумеў, пра дзеі дзівосныя для мяне, якіх я ня ведаў. |
Песня ўзыходжання. Госпадзе, не ўзвышаецца сэрца маё ў пыху і не ганарыстыя вочы мае, не ганяюся я за вялікім ані за дзівосным для мяне.
Шчасны чалавек, які спадзяванне сваё ўсклаў на Госпада і не зважае на ганарыстых ды тых, што схіляюцца да маны.