ЁВА 27:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я апавяшчу вам пра руку Божую, нічога не буду ўтойваць з таго, што мае Усемагутны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я навучу вас пра руку Божую, нічога не схаваю пра Усемагутнага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Абвяшчу вам, што ў руцэ Божай; што ва Ўсемагутнага, ня ўтою. |
Хай гэта будзе мне суцяшэннем, і я ўзрадуюся нават у няшчасці, хай яно нават не скончыцца, і не ўхілюся я ад слоў Святога.
Гэта вось сказаў Госпад мне, калі схапіў мяне рукою і перасцярог, каб не ішоў дарогаю гэтага народа, кажучы:
як я нічога не прапусціў карыснага, каб вам не абвясціць, ды вучыў вас публічна і па дамах,
Вось жа, я навучыў вас прыказанням і законам, як загадаў мне Госпад, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, якую маеце атрымаць ва ўласнасць.