Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 4:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Вось жа, я навучыў вас прыказанням і законам, як загадаў мне Госпад, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, якую маеце атрымаць ва ўласнасць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Вось, я навучыў вас пастановам і прысудам, як загадаў мне ГОСПАД, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, у якую ўваходзіце, каб атрымаць яе ў валоданьне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Вось, я навучыў вас пастановам і законам, як загадаў мне Гасподзь, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, у якую вы ўступаеце, каб авалодаць ёю;

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 4:5
24 Крыжаваныя спасылкі  

навучаючы іх выконваць усё, што Я вам перадаў. І вось, Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку». Амін.


І Майсей, вядома, верны быў ва ўсім доме Яго, як паслугач, на сведчанне таго, што павінна было быць сказаным.


А цяпер, Ізраэль, слухай прыказанні і законы, якім я вучу вас, каб, выконваючы іх, вы жылі, і ўвайшлі, і завалодалі зямлёю, якую мае даць вам Госпад, Бог бацькоў вашых.


бо я не ўхіляўся, каб прапаведаваць вам усю волю Божую.


Бо я перш перадаў вам тое, што і я прыняў, што Хрыстос памёр за нашы грахі паводле Пісання,


Дык хай выпрабуе чалавек сябе самога, і тады хай есць ад таго хлеба ды п’е з келіха таго.


і каб аб’яўляць народу пастановы, і законы, і шлях, па якіх яны павінны ісці, і справу, якую яны павінны рабіць.


Гэта загадаў Госпад Майсею на гары Сінай, калі загадаў сынам Ізраэля складаць ахвяры свае Госпаду ў пустыні Сінайскай.


Гэта пастановы, прыказанні і законы, якія даў Госпад на гары Сінай адносна Сябе і адносна сыноў Ізраэля праз Майсея.


Такія вось прыказанні, якія даў Госпад Майсею для сыноў Ізраэля на гары Сінай.


Не дадавайце нічога да слова, што я вам кажу, ані аднімайце ад яго; выконвайце прыказанні Госпада, Бога вашага, якія я вам загадваю.


А вы ўсе, якія засталіся вернымі Госпаду, Богу вашаму, жывеце аж па сённяшні дзень.


Божа, Ты вучыў мяне ад юнацтва майго, а я аж дасюль абвяшчаю цуды Твае.


Пільнуйце законы Мае. Жывёлы тваёй не лучы з жывёламі другой пароды; поля свайго не засявай рознымі гатункамі насення. Не апранай адзення з двух матэрыялаў.


Захоўвай прыказанні Яго і запаветы, якія я сёння даручаю табе, каб добра было табе і дзецям тваім па табе і каб ты жыў доўгі час на зямлі, якую Госпад, Бог твой, мае даць табе».


І склікаў Майсей увесь Ізраэль і сказаў ім: «Слухай, Ізраэль, прыказанні, а таксама законы, якія я сёння прамоўлю ў вушы вашыя; навучыцеся ім і спаўняйце іх дзейсна.


«Такія вось загады, і прыказанні, і законы, якія даў Госпад, Бог ваш, каб я навучыў вас, а вы каб выконвалі іх на зямлі, якую ідзяце ўзяць ва ўласнасць.


Дык выконвай загады, і прыказанні, і законы, якія Я сёння даю табе, каб ты выконваў.


Пільнуй і сцеражыся, каб часам не забыўся ты на Госпада, Бога твайго, і каб не занядбаў прыказанняў Яго, законаў і пастаноў, якія я даручаю табе сёння;


Дык глядзіце, каб спаўнялі ўсе загады і законы, якія я кладу сёння перад абліччам вашым.


І сказаў Госпад мне: «Абвясці ўсе гэтыя словы па гарадах юдэйскіх і па вуліцах Ерузаліма, кажучы: “Паслухайце словы гэтай дамовы і спаўняйце іх.


і даў ім прыказанні Мае, і аб’явіў ім законы Мае, каб, спаўняючы іх, чалавек жыў сярод іх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы