ЁІЛЯ 3:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І станецца таго дня: горы будуць сцякаць вінаградным сокам, і ўзгоркі аплываць будуць малаком, і па ўсіх ручаях Юдэі пабягуць воды, а з дома Госпада выцячэ крыніца і напоіць даліну Сэтым. Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца ў той дзень: горы будуць ацякаць маладым віном, і з узгоркаў пацячэ малако, і ўсе ручаіны Юды напоўняцца вадою, і крыніца выйдзе з Дому ГОСПАДА, і напоіць даліну Шыттым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будуць у той дзень: горы будуць капаць віном і пагоркі пацякуць малаком і ўсе рэчышчы Юдэйскія напоўняцца вадою, а з дома Гасподняга выйдзе крыніца і будзе напойваць даліну Сітым. |
І, ведаючы пакуту яго, Я спусціўся, каб вызваліць яго з рук егіпцян і вывесці з гэтай зямлі ў зямлю добрую і прасторную, у зямлю, што ацякае малаком і мёдам, да мясцін хананеяў і хетэяў, амарэяў і феразеяў, гівеяў і евусеяў.
Па кожнай высокай гары і па кожным узнятым узгорку пацякуць ручаі імклівых водаў у дзень разні вялікай, калі будуць падаць вежы.
Тады заскача, як алень, кульгавы, і загамоніць радасна язык нямых, бо праб’юцца воды ў пустыні і ручаі ў стэпе.
Бо разалью воды на зямлю сасмаглую ды рэкі на сухую, вылью ад Духа Майго на патомства тваё і дабраславенне Маё на нашчадкаў тваіх.
Зросьце, нябёсы, зверху, і хмары хай здажджаць справядлівасць, хай раскрыецца зямля і вырасціць збаўленне; і хай разам з’явіцца справядлівасць. Я, Госпад, стварыў яе.
«Гэй! Усе сасмаглыя, прыходзьце да вады, і вы, хто не маеце срэбра, паспяшайце, купляйце і спажывайце: прыходзьце, купляйце, без срэбра і без аніякай платы віно і малако!
каб ссаць маглі вы і насыціліся з грудзей яго пацехі, каб даілі і ў раскошы выплывалі з грудзей яго пахвалы.
І прыйдуць яны, і будуць спяваць хвалу на гары Сіён, і прыгарнуцца да даброццяў Госпада: збожжа, і віна, і аліўкавага алею, ягнят і цялят; і душа іх станецца, як сад абводнены, і не будуць яны больш прагнуць.
Народ Мой, узгадай, прашу, што наважыў зрабіць Балак, цар Мааба, і што адказаў яму Балаам, сын Бэора? Што рабілася ад Сэтыма аж да Галгала, каб спазнаў ты справядлівасць Госпада!»
І будзе: у той дзень паплывуць з Ерузаліма жывыя воды: палавіна іх у мора ўсходняе і палавіна іх у мора заходняе; летам і зімой так будзе.