Калі ўзялі яны быка, якога даў ім, то прыгатавалі яго, і заклікалі да імя Баала ад раніцы аж да паўдня, крычучы: «Баал, выслухай нас!» І не было ані голасу, ані адказу. І скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.
4 ЦАРСТВАЎ 4:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Гэхазі апярэдзіў іх, і паклаў кій на твар хлопца, і не было ані голасу, ані знака жыцця; і Гэхазі пайшоў насустрач яму, і паведаміў яму, кажучы: «Хлопец не прачнуўся». Біблія (пераклад А.Бокуна) А Гехазі выперадзіў іх і палажыў кій на аблічча хлопца, але не было ані голасу, ані знаку [жыцьця]. І Гехазі вярнуўся да яго, і паведаміў яму, кажучы: «Хлопец не прачнуўся». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гіезій пайшоў паперадзе іх і паклаў жазло на твар дзіцяці. Але ня было ні голасу, ні адказу. І выйшаў насустрач яму, і данёс яму, і сказаў: ня будзіцца дзіця. |
Калі ўзялі яны быка, якога даў ім, то прыгатавалі яго, і заклікалі да імя Баала ад раніцы аж да паўдня, крычучы: «Баал, выслухай нас!» І не было ані голасу, ані адказу. І скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.
А пасля прыйшоў поўдзень і, пакуль яны прарочылі, прыйшоў час, калі звычайна ўскладваюцца ахвяры з ежы, і не чулася ніякага голасу, і ніхто не адказваў і не звяртаў увагі на малітву іх.
А Гэхазі, паслугач чалавека Божага, сказаў: «Гаспадар мой пашкадаваў Наамана, сірыйца гэтага, бо не прыняў ад яго таго, што ён прынёс; жыве Госпад, пабягу за ім і нешта атрымаю ад яго».
І сказаў Элісей той жанчыне, сына якой уваскрасіў, кажучы: «Устань і ідзі разам з сям’ёй сваёй, і абжывіся на чужыне, там, дзе зможаш; бо Госпад спаслаў вялікі голад, і ён прыйдзе на гэтую зямлю на сем гадоў».
Так і чалавек: калі засне, не прачнецца, пакуль неба не знікне, не ўстане, і ад сну свайго не прачнецца.
«Сын чалавечы, гэтыя людзі ўвялі ў сэрцы свае ідалаў сваіх і паставілі перад абліччам сваім спакусу злачыннасці сваёй; ці ж маю Я адказаць ім, калі спыталі яны?
І многія з тых, што спяць у праху зямлі, абудзяцца: адны да жыцця вечнага, і другія — на вечную ганьбу.
І, увайшоўшы, гаворыць ім: «Чаму сумуеце і плачаце? Дзяўчынка не памерла, але спіць».
Так гаворыць, а пасля таго кажа ім: «Лазар, наш сябар, спіць, але Я іду, каб яго абудзіць».
бо ўсё, што выяўляецца, ёсць святло. Таму і сказана: «Устань, які спіш, і паўстань з мёртвых, і будзе свяціць табе Хрыстос».
Тады Саўл пытаўся ў Бога: «Ці ісці ў пагоню за філістынцамі? Ці аддасі Ты іх у рукі Ізраэля?» Але Ён не адказаў яму ў той дзень.
І пытаўся ён у Госпада, і Ён яму не адказаў, ані праз сон, ані праз урым, ані праз прарокаў.