А тых, што былі на двары, ад найменшага да найбольшага, пакаралі слепатой, так што не маглі яны знайсці дзвярэй.
4 ЦАРСТВАЎ 23:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ўвайшоў цар у святыню Госпада, і ўсе людзі Юдэі, і ўсе жыхары Ерузаліма з ім: святары, і прарокі, і ўвесь народ ад малога да вялікага. І прачытаў ён усім слухачам усе словы кнігі запавету, якую знайшлі ў доме Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўвайшоў валадар у Дом ГОСПАДА, і ўсе людзі Юды, і ўсе жыхары Ерусаліма з ім, і сьвятары, і прарокі, і ўвесь народ ад малога да вялікага. І прачытаў ён у вушы іхнія ўсе словы Кнігі Запавету, якую знайшлі ў Доме ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў цар у дом Гасподні, і ўсе Юдэі, і ўсе жыхары Ерусаліма зь ім, і сьвятары, і прарокі, і ўвесь люд ад малога да вялікага, і прачытаў уголас ім усе словы кнігі запавета, знойдзенай у доме Гасподнім. |
А тых, што былі на двары, ад найменшага да найбольшага, пакаралі слепатой, так што не маглі яны знайсці дзвярэй.
А ў каўчэгу не было нічога, апрача дзвюх каменных табліц, якія туды паклаў Майсей у Гарэбе, калі Госпад заключыў запавет з сынамі Ізраэля ў час іх выхаду з зямлі Егіпецкай.
А першасвятар Хэлькія сказаў пісару Сафану: «Знайшоў я кнігу закону ў доме Госпада». І даў Хэлькія кнігу Сафану, і ён прачытаў яе.
а кожны, хто не стане шукаць Госпада, Бога Ізраэля, — будзе пакараны смерцю ад малога да старога, ад мужчыны аж да жанчыны.
Вучылі яны ў Юдэі, маючы кнігу закону Госпадава, і абышлі ўсе гарады Юдэі, і навучалі народ.
У той жа дзень чытана было з кнігі Майсея перад народам, і адшукалі ў ёй, што аманіцяне і маабцы ніколі не павінны ўваходзіць у супольнасць Божую,
І падняліся, каб стаяць, і чвэрць дня чыталі з кнігі закону Госпада, Бога іх; і чвэрць вызнавалі свае грахі і пакланяліся Госпаду, Богу свайму.
І па заканчэнні дзён застолля запрасіў ён увесь народ, які знаходзіўся ў Сузах, ад найбольшага аж да найменшага; і ён загадаў прыгатаваць сямідзённае застолле на панадворку саду царскага палаца.
Слова, якое было Ярэміі ад Госпада па заключэнні царом Сэдэцыем пагаднення з усім народам у Ерузаліме, абвяшчаючы ім свабоду,
Але з дапамогай Божай жыву да сёння і стаю, сведчачы малым і вялікім, не кажучы нічога звыш таго, што прадказвалі прарокі і Майсей, што мае стацца,
«Вазьміце гэтую кнігу закону і пакладзіце яе побач з каўчэгам запавету Госпада, Бога вашага, каб была яна там сведкам супраць цябе.
І ўбачыў я перад пасадам памерлых, вялікіх і малых, што стаяць перад Богам. І былі адкрыты кнігі. І была адкрыта іншая кніга, кніга жыцця. І быў суд над памерлымі за тое, што напісана было ў кнігах, паводле іх ўчынкаў.
і забралі яны ў палон жанчын і ўсіх у ім, ад найменшага да найбольшага, і не забілі нікога, але павялі з сабою і вярталіся дарогай сваёй.
Калі ж перанеслі яго, сталася рука Госпада над горадам, і страх надта вялікі; і ўдарыў Госпад жыхароў горада ад малога да вялікага; і з’явіліся на іх нарывы.