І гаварыў ён пра дрэвы, пачынаючы ад кедра, што ў Лібане, аж да гізопу, што расце на муры; гаварыў таксама пра звяроў, і пра птушак, і пра гадаў паўзучых, і рыбаў.
3 ЦАРСТВАЎ 4:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама расказаў Саламон тры тысячы прыказак, і песень у яго было тысяча пяць. Біблія (пераклад А.Бокуна) І расказаў ён тры тысячы прыказак, а сьпеваў ягоных было тысяча пяць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прамовіў ён тры тысячы выслоўяў, і песьняў у яго было тысяча і пяць; |
І гаварыў ён пра дрэвы, пачынаючы ад кедра, што ў Лібане, аж да гізопу, што расце на муры; гаварыў таксама пра звяроў, і пра птушак, і пра гадаў паўзучых, і рыбаў.
Прыпавесці Саламонавы. Мудры сын — радасць бацьку, а бязглузды сын — гора для маці сваёй.
А што па-за гэтым, сыне мой, таго не шукай: пісанню многіх кніг няма канца, а частыя разважанні — гэта турбаванне цела.
Паколькі быў Эклезіяст наймудрэйшы, даў ён яшчэ народу веды; разважыў і, даследуючы, склаў шматлікія выслоўі.
каб споўнілася тое, што было сказана прарокам, які казаў: «Адкрыю вусны Мае ў прыпавесцях, выказваць буду тое, што было скрыта ад стварэння свету».