І сказаў ён ім: «Што вы параіце мне адказаць народу гэтаму, які казаў мне: “Зрабі лягчэйшым ярмо, якое наклаў на нас бацька твой”»?
3 ЦАРСТВАЎ 22:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык склікаў цар Ізраэля прарокаў каля чатырохсот чалавек, і спытаўся ў іх: «Ці маю я ісці ваяваць у Рамот у Галаадзе, ці не?» Яны адказалі: «Ідзі, і Госпад аддасць яго ў рукі цара». Біблія (пераклад А.Бокуна) І склікаў валадар Ізраіля прарокаў каля чатырохсот чалавек, і сказаў ім: «Ці маю я ісьці ваяваць на Рамот Гілеадзкі, ці не?» І яны сказалі: «Ідзі, і Госпад аддасьць яго ў рукі валадара». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабраў цар Ізраільскі прарокаў каля чатырохсот чалавек і сказаў ім: ці ісьці мне вайною на Рамот Галаадскі, ці не? Яны сказалі: ідзі, Гасподзь аддасьць яго ў рукі цара. |
І сказаў ён ім: «Што вы параіце мне адказаць народу гэтаму, які казаў мне: “Зрабі лягчэйшым ярмо, якое наклаў на нас бацька твой”»?
Аднак цяпер пашлі і збяры да мяне на гару Кармэль увесь Ізраэль, і чатырыста пяцьдзесят прарокаў Баала і чатырыста прарокаў Асэры, якія ядуць са стала Езабэлі».
А цар Ізраэля і Язафат, цар Юды, сядзелі кожны на сваім пасадзе, апранутыя ў царскае адзенне, на плошчы каля ўваходу ў браму Самарыі; і перад імі прарочылі ўсе прарокі.
Дык пайшоў ён да цара, і цар сказаў яму: «Міхей, ці маем мы ісці ваяваць у Рамот у Галаадзе, ці не?» Ён яму адказаў: «Ідзі і ваюй шчасліва, і Госпад аддасць яго ў рукі цара».
І сказаў тады Язафат цару Ізраэля: «Запытайся сёння, прашу цябе, што на гэта скажа Госпад».
Такім чынам, паклічце ўсіх прарокаў Баала, і ўсіх, хто служыць яму, і ўсіх яго святароў да мяне; кожны мусіць прыйсці. Бо маю скласці вялікую ахвяру Баалу, хто не прыйдзе, не будзе жыць». А Егу рабіў гэта падступна, каб знішчыць усіх служыцеляў Баала.
І сказаў Элісей цару Ізраэля: «Што табе да мяне? Ідзі да прарокаў бацькі твайго і да прарокаў маці сваёй». І сказаў яму цар Ізраэля: «Ці ж не сабраў Госпад трох цароў гэтых, каб аддаць іх у рукі Мааба?»
Такім чынам, прыбыў да цара. Цар пытаецца ў яго: «Міхей, маем мы ісці ў Рамот у Галаадзе ваяваць, ці ўстрымацца?» Ён адказаў яму: «Ідзіце, і хай вам шчаслівіцца, каб ворагі трапілі ў вашы рукі».
Дык вось, ці ж не без волі Госпада пайшоў я на зямлю гэтую, каб спустошыць яе? Госпад сказаў мне: “Узыдзі на зямлю гэтую і спустош яе”».
прарокі праракавалі лжыва, святары пляскалі ў далоні свае, і народ Мой палюбіў гэта. Дык што будзеце рабіць, калі прыйдзе гэтаму канец?»
За тое, што падманам засмуцілі вы сэрца справядлівага, якога Я не засмуціў, і ўмацавалі рукі бязбожніка, каб не сыходзіў ён са сваёй ліхой дарогі ды жыў,
Сцеражыцеся фальшывых прарокаў, што прыходзяць да вас у авечым адзенні, а ў сярэдзіне яны ваўкі драпежныя.
Бо надыдзе час, калі здаровай навукі не будуць прымаць, але па волі сваіх пажадлівасцей падбяруць сабе настаўнікаў, патураючых вушам,
І схоплены быў звер, а з ім фальшывы прарок, які чыніў знакі перад ім, і знакамі тымі зводзіў тых, што атрымалі меціну звера і што пакланяліся перад яго абразом. Абодва яны былі жывымі кінуты ў возера вогненнае, палаючае серкай.