бо яны пакінулі Мяне і пакланяліся Астарце, багіні сідонцаў, і Хамосу, богу Мааба, і Мэлькому, богу сыноў Амона, і не хадзілі шляхамі Маімі, каб чыніць справядлівасць перада Мною, і спаўняць загады Мае і прыказанні, як Давід, бацька яго.
3 ЦАРСТВАЎ 11:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І рабіў Саламон тое, што не падабалася Госпаду, і не ішоў за Госпадам, як Давід, бацька яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І рабіў Салямон ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і ня быў цалкам з ГОСПАДАМ як Давід, бацька ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І рабіў Саламон неспадобнае прад вачыма Госпада і не належна ішоў за Госпадам, як Давід, бацька ягоны. |
бо яны пакінулі Мяне і пакланяліся Астарце, багіні сідонцаў, і Хамосу, богу Мааба, і Мэлькому, богу сыноў Амона, і не хадзілі шляхамі Маімі, каб чыніць справядлівасць перада Мною, і спаўняць загады Мае і прыказанні, як Давід, бацька яго.
І нават збудаваў Саламон ахвярнік Хамосу, ідалу маабіцянскаму, на гары насупраць Ерузаліма, і Мэлькому, ідалу сыноў Амона;
А Саламон любіў Госпада і хадзіў паводле загадаў Давіда, бацькі свайго, за выключэннем таго, што складаў ён ахвяры і каджэнні на ўзгорках.
Таксама ты, калі будзеш хадзіць перада Мной, як хадзіў Давід, бацька твой, у чысціні сэрца і ў справядлівасці, і будзеш спаўняць усё, што Я загадаў табе, і, калі захаваеш законы Мае і прыказанні Мае,
Паслугача Свайго Калеба, поўнага іншага духа, які ідзе за Мною, увяду Я ў тую зямлю, якую ён абышоў, і нашчадкі яго авалодаюць ёю.
і таму Геброн належыць Калебу, сыну Ефоны, кенэзею, аж па сённяшні дзень, бо ён быў верны, каб пайсці за Госпадам, Богам Ізраэля.
А браты мае, якія хадзілі разам са мною, напалохалі сэрцы людзей, і я, тым не менш, быў верным у тым, каб пайсці за Госпадам, Богам маім.