Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 14:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 Паслугача Свайго Калеба, поўнага іншага духа, які ідзе за Мною, увяду Я ў тую зямлю, якую ён абышоў, і нашчадкі яго авалодаюць ёю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 Але слугу Майго Халева, бо ён напоўнены іншым духам, Я ўвяду ў тую зямлю, у якую ён ужо ўвайшоў, і насеньне ягонае авалодае ёю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 але раба Майго, Халева, за тое, што ў ім быў іншы дух, і ён цалкам слухаўся Мяне, увяду ў зямлю, у якую ён хадзіў, і семя ягонае ўспадкуе яе;

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 14:24
17 Крыжаваныя спасылкі  

О Госпадзе, Божа Абрагама, і Ізаака, і Ізраэля, бацькоў нашых, захавай навек гэтую волю сэрца іх; і хай заўсёды сэрца іх ставіцца да Цябе з пашанаю.


Дык цешыўся народ дзеля ахвотнага сэрца тых, што ўсім сэрцам ускладалі ахвяру Госпаду; але і Давід цар быў перапоўнены вялікаю радасцю.


І рабіў ён справядлівае перад абліччам Госпада, але не са шчырым сэрцам.


КОФ. Крычу я ад усяго сэрца майго: выслухай мяне, Госпадзе; выканаць хачу пастановы Твае.


Хай будзе сэрца маё беззаганнае ў пастановах Тваіх, і не пасаромлюся.


Сыне мой, дай мне сваё сэрца, хай вочы твае зберагуць шляхі мае.


амалекцы жывуць у Нагэбе; хетэі, і евусеі, і амарэі — у гарах, а хананеі жывуць каля мора і на берагах Ярдана».


не ўвойдзеце вы ў зямлю, над якой Я падняў руку Сваю, каб пасяліць вас, апрача Калеба, сына Ефоны, і Ешуа, сына Нуна.


бо прадказаў ім Госпад, што ўсе яны перамруць у пустыні; і не застанецца з іх у жывых ніводзін, апрача Калеба, сына Ефоны, і Ешуа, сына Нуна.


Калі ён прыбыў і ўбачыў дзеянне ласкі Божай, усцешыўся ды заахвочваў усіх, каб усім сэрцам трывалі ў Госпадзе.


не на вачах толькі служачы, каб людзям падабацца, але як паслугачы Хрыстовы, выконваючы волю Божую ад душы,


за выключэннем Калеба, сына Ефоны. Ён яе ўбачыць, яму і сынам яго дам Я гэтую зямлю, па якой ён хадзіў, бо ён рабіў усё, каб быць паслухмяным Госпаду».


Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёй душой тваёй і ўсёй моцай тваёй».


Усё, што ні робіце, ад душы рабіце, як Богу, а не людзям,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы