Інакш, калі ты, гаспадар мой, цар, заснеш з бацькамі сваімі, на мяне і на сына майго Саламона спадзе абвінавачванне».
3 ЦАРСТВАЎ 11:43 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І супачыў Саламон з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго; і пачаў цараваць замест яго сын яго Рабаам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І супачыў Салямон з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго. І пачаў валадарыць замест яго Рэхабаам, сын ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спачыў Саламон з бацькамі сваімі і пахаваны быў у горадзе Давіда, бацькі свайго, і зацараваў замест яго сын ягоны Раваам. |
Інакш, калі ты, гаспадар мой, цар, заснеш з бацькамі сваімі, на мяне і на сына майго Саламона спадзе абвінавачванне».
І супачыў Рабаам з бацькамі сваімі і быў пахаваны з імі ў горадзе Давідавым; маці яго на імя Наама, аманіцянка. А па ім царом стаў сын яго, Абія.
і супачыў Аса з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда, бацькі свайго. І па ім цараваў сын яго, — Язафат.
І супачыў Абія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давідавым; і па ім цараваў сын яго, Аса.
Такім чынам, заснуў Бааса з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў Тэрсе; і па ім стаў царом сын яго, Эла.
І супачыў Ахаз з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда; і па ім стаў цараваць сын яго Эзэкія.
І супачыў Манаса з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў садзе дома свайго, у садзе Озы; і па ім стаў царом сын яго, Амон.
Сынам жа Саламона быў Рабаам; сын якога Абія быў бацькам Асы, ад яго таксама нарадзіўся Язафат,
і сабраліся пры ім самыя ліхія людзі, сыны Бэліяла, і выступілі сілай супраць Рабаама, сына Саламона. Прытым Рабаам быў малады і баязлівы сэрцам і не мог супрацьстаяць ім.
Калі стаў царом, меў трыццаць два гады, і восем гадоў быў царом у Ерузаліме. І адышоў так, што ніхто аб ім не пашкадаваў; і пахавалі яго ў горадзе Давіда, але не ў царскай грабніцы.
Ды супачыў Озія са сваімі бацькамі, і пахавалі яго на полі каля царскіх грабніц, таму што людзі казалі: «Быў ён пракажаны». І па ім цараваў сын яго — Ёатам.
І супачыў Ахаз са сваімі бацькамі, ды пахавалі яго ў горадзе Ерузаліме; але не паклалі яго ў грабніцах цароў Ізраэля. І па ім цараваў сын яго — Эзэкія.
і супачыў са сваімі бацькамі; і пахавалі яго ў горадзе Давіда, бацькі яго. І па ім цараваў сын яго Рабаам.
І хто ведае, ці мудры ён будзе, ці дурны? А ён будзе валодаць плёнам працы маёй, на якой я ўлягаў і заклапочаны быў пад сонцам. І гэта таксама марнасць.
Будзе ён мець пахаванне, якое спраўляецца аслу. Будуць яго цягнуць і кінуць далёка па-за брамамі Ерузаліма».
А Салмон быў бацькам Баоза ад Рахаб, а Баоз быў бацькам Абэда ад Рут, а Абэд быў бацькам Ясэя,
І сказаў Госпад Майсею: «Вось жа, ты заснеш з бацькамі сваімі, а народ гэты паўстане, каб хадзіць распусна за чужымі багамі зямлі, у якую ўвойдзеце; тады пакіне ён Мяне і парушыць запавет, які Я заключыў з ім.