Да пасада вялі шэсць прыступак, і верх пасада быў ззаду круглы, і пара парэнчаў, што знаходзіліся з абодвух бакоў пасада, і пры парэнчах стаялі два львы;
3 ЦАРСТВАЎ 10:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Потым зрабіў цар вялікі пасад з косці слановай, і абцягнуў яго цёмна-жоўтым золатам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабіў валадар вялікі пасад з косьці слановай, і пацягнуў яго чыстым золатам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў цар вялікі трон са слановай косьці і абклаў яго чыстым золатам; |
Да пасада вялі шэсць прыступак, і верх пасада быў ззаду круглы, і пара парэнчаў, што знаходзіліся з абодвух бакоў пасада, і пры парэнчах стаялі два львы;
таму што караблі Тарсіса, якія належалі цару разам з караблямі Гірама, раз у тры гады, прывозілі морам золата, і срэбра, і слановую косць, і малпаў, і паўлінаў.
А іншыя дзеянні Ахаба, і ўсё, што ён рабіў, і дом са слановай косці, які пабудаваў, і ўсе гарады, якія пабудаваў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?
Давідаў. Псальм. Сказаў Госпад Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае».
Узлюбіў Ты справядлівасць і ўзненавідзеў беззаконне, таму намасціў цябе, Божа, Бог твой алеем радасці больш за супольнікаў тваіх.
з дубоў басанскіх зрабілі вёслы табе, і лаўкі твае зрабілі з косці слановай, і з кіпарысаў з астравоў кітымскіх.
Яны вылежваюцца на ложах з косці слановай і разлягаюцца на дыванах сваіх, ядуць ягнят са статка і цялят з пасярод пашы.
Ён – ззянне славы і вобраз Яго істоты, Які трымае ўсё словам магутнасці Сваёй і, здзейсніўшы праз Сябе ачышчэнне грахоў нашых, сядзіць праваруч велічы на вышынях,
А да Сына: «Пасад Твой, Божа, на векі вечныя, і жазло справядлівасці – жазло валадарства Твайго.
тавараў залатых і срэбраных, і дарагіх каменняў, і перлаў, і вісону, і пурпуру, і шоўку, і парфіры, і рознага пахкага дрэва ды вырабаў са слановай косці, і ўсякіх рэчаў з найдаражэйшага дрэва, і медзі, і жалеза, і мармуру,
І ўбачыў я пасад вялікі белы і Таго, Які сядзеў на ім, перад абліччам Якога ўцяклі зямля і неба, і не знайшлося ім месца.