АМОСА 6:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)4 Яны вылежваюцца на ложах з косці слановай і разлягаюцца на дыванах сваіх, ядуць ягнят са статка і цялят з пасярод пашы. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)4 Вы ляжыце на ложку з косьці слановай, і качаецеся на засланых посьцілках, і ясьцё авечак з чарады і цялятаў з аборы. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)4 вы, якія ляжыце на ложках з слановай касьці і песьціцеся на пасьцелях вашых, ясьце найлепшых бараноў са статку і цялят з кормнае пашы, Глядзіце раздзел |
І з кожнага боку віселі тканіны, якія служылі для будавання палатак: і палатняныя, і гіяцынтавыя, якія падтрымліваліся вісонавымі і пурпуровымі вяроўкамі, што былі прасунуты ў срэбраныя кольцы і падпіраліся мармуровымі калонамі; таксама залатыя і срэбраныя лыжкі стаялі на ізумруднай падлозе, высланай пароскім каменем і іншымі камянямі рознага колеру.