О Госпадзе, дзеля паслугача Твайго па сэрцы Тваім Ты выявіў усю гэтую велікадушнасць; ды хацеў Ты, каб даведаліся пра гэтую веліч.
2 ЦАРСТВАЎ 7:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля слова Твайго і паводле сэрца Твайго выканаў Ты гэтыя вялікія рэчы, так што Ты зрабіў іх зразумелымі паслугачу Свайму. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля слова Твайго і паводле сэрца Твайго ўчыніў Ты гэтыя вялікія рэчы і даў пазнаць [Цябе] слузе Твайму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дзеля слова Твайго і па сэрцы Тваім Ты робіш гэта, адкрываючы ўсё гэта рабу Твайму. |
О Госпадзе, дзеля паслугача Твайго па сэрцы Тваім Ты выявіў усю гэтую велікадушнасць; ды хацеў Ты, каб даведаліся пра гэтую веліч.
Не нам, Госпадзе, не нам, але імю Свайму дай хвалу за Тваю міласэрнасць і за Тваю праўду.
Пакланюся Табе ў хораме Тваім святым; буду вызнаваць імя Тваё за міласэрнасць Тваю і праўду Тваю, бо ўзвялічыў Ты вышэй за ўсё імя прырачэння Твайго.
Бог — гэта не чалавек, каб падманваць, і не як сын чалавечы, каб памыляцца. Ці ж Ён скажа і не здзейсніць?
У той час узрадаваўся Ісус у Духу і сказаў: «Слаўлю Цябе, Ойча, Госпад неба і зямлі, што закрыў гэта перад мудрымі і прадбачлівымі і адкрыў гэта малым; так, Ойча, бо так спадабалася Табе.
каб выявіць нам таямніцу Сваёй волі паводле Свайго ўпадабання, што Ён раней пастанавіў у Ім,
Будзьце ж між сабой спагаднымі, міласэрнымі, даруйце адны адным, як і Бог дараваў вам у Хрысце.
Бо вось не дзеля справядлівасці тваёй і праваты сэрца твайго ўвойдзеш ты, каб завалодаць зямлёю іх, але за тое, што яны чынілі бязбожна; па прыходзе тваім Госпад, Бог твой, выганіць іх перад табой, каб споўніў Госпад слова Сваё, якое пад прысягай абяцаў бацькам тваім, Абрагаму, Ізааку і Якубу.