Кажыце Богу: «Якія ж [неспасцігальна] страшныя справы Твае!» Дзеля велічнасці моцы Тваёй будуць падлашчвацца да Цябе непрыяцелі Твае.
2 ЦАРСТВАЎ 22:45 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) чужыя сыны ліслівяць перада мною, слухаюць мяне слухам вушэй сваіх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Чуючы вушамі [пра мяне], яны слухаюцца мяне. Сыны чужынцаў падпарадкаваліся мне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Іншапляменцы лісьлівяць перад мною; па чутках пра мяне падпарадкуюцца мне. |
Кажыце Богу: «Якія ж [неспасцігальна] страшныя справы Твае!» Дзеля велічнасці моцы Тваёй будуць падлашчвацца да Цябе непрыяцелі Твае.
Неўзабаве Я ўпакорыў бы непрыяцеляў яго і накіраваў бы руку Маю супраць прыгнятальнікаў яго.
Хай жа сын чужаземца, які прытуліўся да Госпада, не гаворыць, кажучы: «Аддзеліць мяне Госпад ад народа Свайго». Ды хай не кажа абрэзаны: «Вось, я — дрэва сухое».
І сыноў чужаземца, якія туляцца да Госпада, каб Яго хваліць і каб любіць імя Госпада і быць Яго слугамі, ды ўсіх, хто пільнуе шабат, каб не спаганіць яго, і якія трымаюцца прымірэння Майго,
Тады і Сімон сам уверыў і па атрыманні хросту далучыўся да Піліпа; і дзівіўся ён надта, бачачы, якія знакі і вялікія цуды ўчыняюцца.
Шчаслівы ты, Ізраэль, хто ж падобны табе? Народ, зберагаемы Госпадам, Ён — шчыт абароны тваёй і меч славы тваёй. Ворагі твае скараюцца перад табой, і ты будзеш таптаць іх каркі.