Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 8:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 Тады і Сімон сам уверыў і па атрыманні хросту далучыўся да Піліпа; і дзівіўся ён надта, бачачы, якія знакі і вялікія цуды ўчыняюцца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 Дый Сымон і той паверыў, і, ахрысьціўшыся, трываў пры Філіпе. А бачачы знакі і цуды вялікія, што рабіліся, дзівіўся.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 Увераваў і сам Сымон і ахрысьціўшыся не адыходзіў ад Піліпа; і, бачачы, як тварыліся вялікія сілы і азнакі, дзіву даваўся.

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 8:13
16 Крыжаваныя спасылкі  

«Глядзіце вы, хто пагарджае, дзівіцеся ды адыдзіцеся, бо Я ў дні вашы выконваю тое, ува што ніхто не паверыць, калі б вам хтосьці аб ім гаварыў.


і яны былі ім хрышчаны ў Ярдане, вызнаючы свае грахі.


А тых, што павераць, будуць суправаджаць такія знакі: у імя Маё будуць яны выганяць дэманаў, на новых мовах гаварыць будуць,


А што на камені – гэта тыя, што слухаюць ды з радасцю прымаюць слова; але не маюць кораня і вераць да часу, і ў час згаршэння адпадаюць.


Бо Айцец любіць Сына і паказвае Яму ўсё, што Сам робіць, і яшчэ большыя за гэтыя пакажа Яму справы, каб вы дзівіліся.


Адказаў Ісус і сказаў ім: «Я зрабіў адну справу, а ўсе дзівіцеся.


А ў наступную суботу амаль увесь горад сышоўся слухаць слова Божае.


І Бог чыніў незвычайныя цуды праз рукі Паўла,


і пазнавалі яго, што гэта той самы чалавек, які дзеля міласціны сядзеў ля Прыгожай брамы святыні; дык напоўніла іх здзіўленне і недаўменне з прычыны таго, што напаткала яго.


Не маеш ты ані часткі, ані долі ў гэтым слове, бо сэрца тваё няшчырае перад Богам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы