2 ЦАРСТВАЎ 19:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Барзэлай быў вельмі стары, гэта значыць, меў ён восемдзесят гадоў; і ён забяспечыў цара харчам, калі ён быў у Маханаіме; бо быў чалавекам вельмі багатым. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Барзілай Гілеадзец прыйшоў з Рагэліму і перайшоў з валадаром праз Ярдан, каб разьвітацца з ім за Ярданам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Вэрзэлій быў вельмі стары, гадоў васьмідзесяці. Ён прадуктаваў цара, калі той быў у Маханаіме, бо быў чалавек багаты. |
І пражыў Якуб у зямлі Егіпецкай семнаццаць гадоў, і споўнілася ўсіх дзён жыцця яго сто сорак сем гадоў.
то памёр Язэп, маючы сто дзесяць гадоў. І забальзамавалі цела яго, і паклалі ў скрыню ў Егіпце.
А пасля Манагэм гэта срэбра размеркаваў на ізраэльцаў, на ўсіх людзей багатых, па пяцьдзесят сікляў срэбра на кожнага чалавека, каб аддаць цару Асірыі. І цар асірыйцаў вярнуўся назад і не застаўся ў зямлі Ізраэля.
Маёмасць яго была: сем тысяч авечак і тры тысячы вярблюдаў, а таксама пяцьсот пар валоў, і пяцьсот асліц, і шматлікая паслуга; быў ён славуты сярод усіх жыхароў Усходу.
Майсей меў сто дваццаць гадоў, калі памёр, але вочы яго не прыцміліся і не змарнела сіла яго.
І быў нейкі чалавек у пустыні Маон, які меў сваё ўладанне ў Кармэлі; і быў той чалавек дужа багаты, і было ў яго авечак тры тысячы і тысяча коз. І здарылася, што ён стрыг статак свой у Кармэлі.