І прынеслі каўчэг Госпада, і паставілі яго на месцы яго, у сярэдзіне палаткі, якую паставіў для яго Давід; і склаў Давід перад Госпадам ахвяры цэласпалення і ахвяры прымірэння.
2 ЦАРСТВАЎ 15:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў цар Садоку: «Занясі каўчэг Божы ў горад. Калі я знайду ласку ў вачах Госпада, то Ён верне мяне і пакажа мне Яго і жыллё Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў валадар Цадоку: «Занясіце Каўчэг Божы ў горад. Калі я знайду ласку ў вачах ГОСПАДА, Ён верне мяне, і я ўбачу Яго і жытло Ягонае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў цар Садоку: вярні каўчэг Божы ў горад. Калі я здабуду міласьць прад вачыма Госпада, дык Ён верне мяне і дасьць мне бачыць яго і жытлішча ягонае. |
І прынеслі каўчэг Госпада, і паставілі яго на месцы яго, у сярэдзіне палаткі, якую паставіў для яго Давід; і склаў Давід перад Госпадам ахвяры цэласпалення і ахвяры прымірэння.
сказаў цар прароку Натану: «Ці не бачыш, што я жыву ў кедравым палацы, а каўчэг Божы знаходзіцца ў сярэдзіне палаткі?»
Песня ўзыходжання. Давідава. Узвесяліўся я тым, што сказалі мне: «Пойдзем у дом Госпадаў».
У міласэрнасці Тваёй быў Ты правадыром для народа, які адкупіў, і праводзіў яго ў моцы Сваёй у Сваё святое жыллё.
І сказаў Майсей Госпаду: «Ты загадваеш мне, каб я вывеў народ гэты, але не гаворыш мне, каго маеш паслаць са мною; хаця Ты сказаў: “Ведаю цябе па імю, і знайшоў ты ласку ў Мяне”.
Такім чынам, калі я знайшоў ласку перад абліччам Тваім, пакажы мне дарогу Тваю, каб я пазнаў Цябе; ведай, што народ гэты — Твой народ».
А ты праракуй ім усе гэтыя словы і скажы ім: “Госпад прагрыміць з нябёсаў, ды з сядзібы Сваёй святой падасць голас Свой; прагрыміць магутна над выганамі Сваімі, загучыць, быццам бы вокліч выціскальнікаў, на ўсіх жыхароў зямлі.
Не давярайце падманным словам, якія кажуць: “Святыня Госпада, святыня Госпада, тут святыня Госпада!”