Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 15:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 І сказаў валадар Цадоку: «Занясіце Каўчэг Божы ў горад. Калі я знайду ласку ў вачах ГОСПАДА, Ён верне мяне, і я ўбачу Яго і жытло Ягонае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 І сказаў цар Садоку: вярні каўчэг Божы ў горад. Калі я здабуду міласьць прад вачыма Госпада, дык Ён верне мяне і дасьць мне бачыць яго і жытлішча ягонае.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 І сказаў цар Садоку: «Занясі каўчэг Божы ў горад. Калі я знайду ласку ў вачах Госпада, то Ён верне мяне і пакажа мне Яго і жыллё Яго.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 15:25
19 Крыжаваныя спасылкі  

І прынесьлі Каўчэг ГОСПАДА, і паставілі яго на месцы ягоным, на сярэдзіне намёту, які паставіў для яго Давід. І склаў Давід перад абліччам ГОСПАДА цэласпаленьні і ахвяры мірныя.


І сказаў валадар прароку Натану: «Вось, я жыву ў доме кедровым, а Каўчэг Божы знаходзіцца ў намёце».


Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: «Хадзем у Дом ГОСПАДА!»


Дзеля Дому ГОСПАДА, Бога нашага, буду шукаць дабра для цябе.


ГОСПАДЗЕ, я палюбіў сядзібу Дому Твайго і месца Сялібы славы Тваёй.


Божа, шчыце наш! Зірні і паглядзі на аблічча памазанца Твайго!


Ты вёў у міласэрнасьці Тваёй народ, які Ты адкупіў, прывёў сілаю Тваёю ў жытло сьвятасьці Тваёй.


I сказаў Майсей ГОСПАДУ: «Глядзі, Ты кажаш мне: “Узьвядзі народ гэты”, а Ты не паведаміў мне, каго пашлеш са мною. І Ты сказаў: “Я ведаю цябе на імя”, і таксама: “Ты знайшоў ласку ў вачах Маіх”.


I цяпер, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, дай мне спазнаць, прашу, шлях Твой, і я спазнаю Цябе, каб знайсьці ласку ў вачах Тваіх. І Ты паглядзі, што гэты народ — народ Твой».


І сказаў Эзэкія: «Які знак, што я ўвайду ў Дом ГОСПАДА!»


А ты будзеш прарочыць ім усе словы гэтыя і скажаш ім: “ГОСПАД грыміць з вышыняў, з Сялібы Сваёй сьвятой дае голас Свой, грымотамі грыміць супраць паселішчаў Сваіх, падымае крык, як выціскачы [віна], адказвае да ўсіх жыхароў зямлі.


Не спадзявайцеся на словы хлуслівыя, якія кажуць: “Сьвятыня ГОСПАДА, сьвятыня ГОСПАДА, сьвятыня ГОСПАДА!”


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы