Таму вось што кажа Госпад: “Вось, Я навяду на цябе бяду, якая выйдзе з дому твайго, і вазьму жонак тваіх на вачах тваіх, і перадам іх блізкаму твайму, і будзе ён спаць з жонкамі тваімі на віду сонца гэтага.
2 ЦАРСТВАЎ 15:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пасля таго Абсалом справіў сабе калясніцы, і коней, і пяцьдзесят мужчын, якія хадзілі перад ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася пасьля гэтага, што Абсалом справіў сабе калясьніцу і коней, і пяцьдзясят мужчынаў, беглі перад абліччам ягоным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля гэтага Авэсалом завёў у сябе калясьніцы і коней і пяцьдзясят скараходаў. |
Таму вось што кажа Госпад: “Вось, Я навяду на цябе бяду, якая выйдзе з дому твайго, і вазьму жонак тваіх на вачах тваіх, і перадам іх блізкаму твайму, і будзе ён спаць з жонкамі тваімі на віду сонца гэтага.
сказаў ён ім: «Вазьміце з сабою паслугачоў гаспадара вашага і пасадзіце Саламона, сына майго, на мула майго, і вядзіце яго ў Гіхон,
А Адонія, сын Хагіт, узганарыўся і казаў: «Я буду цараваць!» І займеў ён сабе калясніцу, і коннікаў, і пяцьдзесят чалавек, што беглі перад ім.
Цяпер спазнаў я, што ўратаваў Госпад намашчэнца Свайго: выслухаў яго з неба Свайго святога сіламі выратавання правіцы Яго.
Хто любіць злачынства — любіць сваркі, а хто ўзвышае дзверы свае — той шукае ўзлому.
Толькі хай не набывае ён сабе многа коней і не вяртае народ у Егіпет, каб павялічыць колькасць коней, тым больш што Госпад загадаў вам, каб ніколі больш гэтаю дарогаю не вярталіся.
і казаў: «Такое права цара, які мае над вамі валадарыць: ён возьме сыноў вашых і пасадзіць у калясніцы свае, і зробіць сабе коннікаў, і будуць яны бегчы перад яго калясніцай;