Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 15:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І сталася пасьля гэтага, што Абсалом справіў сабе калясьніцу і коней, і пяцьдзясят мужчынаў, беглі перад абліччам ягоным.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Пасьля гэтага Авэсалом завёў у сябе калясьніцы і коней і пяцьдзясят скараходаў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Пасля таго Абсалом справіў сабе калясніцы, і коней, і пяцьдзесят мужчын, якія хадзілі перад ім.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 15:1
11 Крыжаваныя спасылкі  

А Адонія, сын Хагіты, узганарыўся і сказаў: «Я буду валадарыць!» І ён зрабіў сабе калясьніцу, коньнікаў і пяцьдзясят чалавек, што беглі перад абліччам ягоным.


Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй.


Гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я навяду на цябе бяду, якая [выйдзе] з дому твайго, і вазьму жонак тваіх на вачах тваіх, і аддам іх бліжняму твайму, і будзе ён спаць з жонкамі тваімі на вачах сонца гэтага.


Ён сказаў: «Такія пастановы адносна валадара, які будзе валадарыць над вамі. Ён возьме сыноў вашых і паса­дзіць іх у калясьніцы свае і на коней сваіх, і яны будуць імчаць перад калясьніцай ягонай.


Хто любіць сваркі, любіць грэх, і хто падымае высока вароты свае, шукае загубы.


Перад загубай ідзе пыхлівасьць, і перад падзеньнем — дух ганарысты.


Прыходзіць пыхлівасьць, прыходзіць і ганьба, а ў пакорлівых — мудрасьць.


І сказаў ім валадар: «Вазьміце з сабою слугаў гаспадара вашага, і пасадзіце Салямона, сына майго, на мула майго, і вядзіце яго ў Гіхон,


Толькі няхай не памнажае ён сабе коней і не вяртае народ у Эгіпет, каб мець шмат коней, бо ГОСПАД сказаў вам: “Ніколі больш гэтаю дарогаю ня вернецеся”.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы