І сыны Амона, убачыўшы, што сталі яны ненавіснымі Давіду, паслалі пасланцоў і нанялі сірыйцаў з Бэт-Рагоба і сірыйцаў з Собы, дваццаць тысяч пешых і тысячу ваяроў ад цара Маахі, і ад людзей Тоба дванаццаць тысяч чалавек.
2 ЦАРСТВАЎ 10:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выйшлі сыны Амона, і паставілі баявы строй перад самым уваходам у браму; а сірыйцы з Собы і Рагоба і людзі Тоба і Маахі асобна стаялі на полі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І выйшлі сыны Амона, і сталі ў шыхт перад уваходам у браму. А Сірыйцы з Цовы і Рэхову і людзі з Тову і Маахі асобна [стаялі] ў полі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выйшлі Аманіцяне і падрыхтаваліся да бітвы каля брамы, а Сірыйцы Сувы і Рэхава, і Істова і Маахі асобна ў полі. |
І сыны Амона, убачыўшы, што сталі яны ненавіснымі Давіду, паслалі пасланцоў і нанялі сірыйцаў з Бэт-Рагоба і сірыйцаў з Собы, дваццаць тысяч пешых і тысячу ваяроў ад цара Маахі, і ад людзей Тоба дванаццаць тысяч чалавек.
Такім чынам, Ёаб, бачачы, што бой падрыхтаваны супраць яго і спераду, і ззаду, адабраў людзей з усіх выбраннікаў Ізраэля і паставіў баявы строй супраць сірыйцаў;
Ён сабраў да сябе людзей і стаўся правадыром банды, калі Давід забіваў іх, яны пайшлі ў Дамаск, і там абжыліся, і панавалі ў Дамаску.
ды нанялі яны сабе трыццаць дзве тысячы калясніц і цара Маахі з народам яго. Калі яны прыбылі, расклаліся лагерам у ваколіцы Мэдаба; таксама сыны Амона сабраліся са сваіх гарадоў і прыбылі ваяваць.
І выйшлі аманіцяне і сталі ў строй каля гарадской брамы; а цары, якія прыйшлі на дапамогу, асобна сталі ў полі.
то прыйшлі да Гадаліі ў Міцпу: Ізмаэль, сын Натаніі, Ёханан і Ёнатан, сыны Карэя, Сарая, сын Тангумэта, ды сыны Опі, якія былі з Нэтофы, Езанія, сын Мааха, яны самі і людзі іх.
ці глеба ўрадлівая, ці пустая, лясістая, ці без дрэў. Будзьце адважнымі і прынясіце нам пладоў той зямлі». А быў час, калі ўжо можна было есці ранні вінаград.
Таксама Асэр не выгнаў жыхароў Акко, Сідона, Ахалаба, Ахзіба, Гэльбы, Афэка і Рагоба;
І ён, уцякаючы ад іх і пазбягаючы іх, абжыўся ў зямлі Тоб; і сабраліся пры ім людзі бадзяжныя, і выходзілі з ім.
Калі яны рашуча наступалі, прыйшлі старэйшыны галаадскія, каб узяць у дапамогу сабе Яфтаха з зямлі Тоб.