Ведаю, Божа мой, што Ты выпрабоўваеш сэрцы і любіш шчырасць; таму і я ў шчырасці сэрца свайго радасна ахвяраваў усё гэта, і народ Твой, які тут прысутнічае, як я бачыў, з вялікаю радасцю, ахвотна, ускладаў Табе дары.
2 ЛЕТАПІСАЎ 35:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама яго кіраўнікі ахвяравалі добраахвотна, як народу, так і святарам, і левітам. Затым Хэлькія, і Захарыя і Ягіэль — кіраўнікі святыні Госпада — ахвяравалі святарам, каб справіць Пасху, супольна дзве тысячы шэсцьсот ягнят ды трыста валоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І князі ягоныя давалі ахвотна народу, сьвятарам і лявітам. Хількія, Захарыя і Ехіэль, начальнікі ў Доме Божым, далі сьвятарам на ахвяру пасхальную дзьве тысячы шэсьцьсот [авечак] і трыста валоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І князі ягоныя па руплівасьці давалі ў дарунак народу, сьвятарам і лявітам: Хэлкія і Захар і Ехііл, начальнікі ў доме Божым, далі сьвятарам для ахвяры пасхальнай дзьве тысячы шасьцьсот авечак, ягнят і казлоў і трыста валоў; |
Ведаю, Божа мой, што Ты выпрабоўваеш сэрцы і любіш шчырасць; таму і я ў шчырасці сэрца свайго радасна ахвяраваў усё гэта, і народ Твой, які тут прысутнічае, як я бачыў, з вялікаю радасцю, ахвотна, ускладаў Табе дары.
Бо цар Юдэі Эзэкія выдзеліў для супольнасці тысячу валоў і сем тысяч авечак, а кіраўнікі далі народу тысячу валоў і дзесяць тысяч авечак; такім чынам, святароў асвяцілася вялікае мноства.
пасля яго Ягіэль, і Азазія, і Нагат, і Асаэль, і Ерымот, таксама Ёзабад, і Эліэль, і Есмахія, і Магат, і Баная — загадчыкі пад кіраўніцтвам Хананіі і Сямэі, брата яго, па загадзе Эзэкіі, цара, і Азарыі, першасвятара дома Божага.
Яны прыбылі да першасвятара Хэлькіі і атрыманыя ад яго грошы, што былі ўнесены ў святыню Госпада і што сабралі левіты прыдзверныя ад Манасы, і Эфраіма, і ўсіх астатніх жыхароў Ізраэля, а таксама ад усёй Юдэі, і Бэньяміна, і жыхароў Ерузаліма,
Прытым Осія даў кожнай супольнасці, якая там знаходзілася, дзеля Пасхі, ягнят і казлоў са статкаў: трыццаць тысяч, і валоў — тры тысячы — усё з маёмасці цара.
І ўсе тыя, што жылі побач, узмацнілі рукі іх, прыносячы срэбраны і залаты посуд, маёмасць, жывёлу ды каштоўнасці, апрача ахвяраў добраахвотных.
і ўсё срэбра і золата, якое ты знойдзеш ва ўсёй краіне Бабілонскай разам з добраахвотнымі ахвярамі, складзенымі народам і святарамі для дома Бога свайго, што ў Ерузаліме,
тады князі Ізраэля і галовы родаў, якія былі пастаўлены на чале кожнага пакалення, якія былі пералічаны,
Калі ж яны прамаўлялі да народа, падышлі да іх святары і начальнік святыні ды садукеі,
Тады начальнік з паслугачамі пайшоў і прывёў іх, але без прымусу, бо баяліся, каб народ не ўкаменаваў іх саміх.
Бо калі ёсць ахвота, яна выяўляецца па тым, хто што мае, а не па тым, чаго хто не мае.
Таму хай кожны мяркуе па сваім сэрцы, не шкадуючы і не змушаючы сябе, бо таго, хто з радасцю дае, любіць Бог.