2 ЛЕТАПІСАЎ 20:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыйшлі пасланцы, і сказалі Язафату, паведамляючы: «Выступіла вялікае мноства супраць цябе з тых мясцовасцей, што за морам знаходзяцца, з Эдома, ды вось яны ў Асасон-Тамары, гэта значыць у Эн-Гадзі». Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшлі, і паведамілі Язафату, кажучы: «Ідзе на цябе вялікае мноства з таго боку мора, з Сірыі, і вось, яны ў Хацацон-Тамары, гэта Эн-Геды». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшлі, і данесьлі Ёсафату, кажучы: ідзе на цябе мноства вялікае з-за мора, ад Сірыі, і вось яны ў Хацацон-Тамары, гэта значыць, у Энгеды. |
І, вярнуўшыся адтуль, яны прыйшлі да крыніцы Мішпат, значыць Кадэс, і пабілі амалекцаў на ўсёй іх зямлі, а таксама амарэяў, якія жылі ў Асасон-Тамары.
І будуць над імі стаяць рыбакі, пачынаючы ад Эн-Гадзі аж да Эн-Галіма, будзе гэта месца на прасушванне сетак; будуць там шматлікія віды рыбы, роўныя рыбам з Вялікага мора, у незлічонай колькасці.
А мяжа паўднёвая — паўднёвыя землі ад Тамара аж да водаў Мэрыбы каля Кадэса і ўздоўж ракі аж да Вялікага мора; гэта частка паўднёвая ў бок поўдня.
І каля мяжы Гада, з боку паўднёвага, на поўдзень будзе ісці мяжа ад Тамара аж да водаў Мэрыбы каля Кадэса і ўздоўж ракі аж да Вялікага мора.
і працягнецца аж да Ярдана, і спыніцца, нарэшце, пры моры Салёным. Гэта хай будзе зямля вашая з межамі сваімі вакол”».
вада, што цякла зверху, затрымалася на адным месцы накшталт сцяны на вялікай адлегласці ад горада Адамы, які побач з Сартанам; а тая, што цякла ніжэй у мора Арабы, гэта значыць у мора Салёнае, сыходзіла, аж пакуль зусім не знікла.