Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 48:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 І каля мяжы Гада, з боку паўднёвага, на поўдзень будзе ісці мяжа ад Тамара аж да водаў Мэрыбы каля Кадэса і ўздоўж ракі аж да Вялікага мора.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 А пры мяжы Гада з боку паўднёвага ў правы бок будзе мяжа ад Тамару да водаў Мэрывот-Кадэшу і ўздоўж ручая да Мора Вялікага.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 А каля мяжы Гада на паўднёвым баку ідзе паўднёвая мяжа ад Тамара да водаў міжрэчча каля Кадыса, уздоўж патоку да вялікага мора.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 48:28
12 Крыжаваныя спасылкі  

І, вярнуўшыся адтуль, яны прыйшлі да крыніцы Мішпат, значыць Кадэс, і пабілі амалекцаў на ўсёй іх зямлі, а таксама амарэяў, якія жылі ў Асасон-Тамары.


У той дзень, вось, заключыў Госпад з Абрамам пагадненне, кажучы: «Я дам гэтую зямлю нашчадкам тваім, ад ручая Егіпецкага аж да вялікай ракі Эўфрат:


І прыйшлі пасланцы, і сказалі Язафату, паведамляючы: «Выступіла вялікае мноства супраць цябе з тых мясцовасцей, што за морам знаходзяцца, з Эдома, ды вось яны ў Асасон-Тамары, гэта значыць у Эн-Гадзі».


І ўгнявілі Яго каля водаў Мэрыбы, і праз іх прыйшла бяда на Майсея,


І станецца: у той дзень вымалаціць Госпад каласы ад ракі аж да ручая Егіпецкага, а вы, сыны Ізраэля, усе, адзін пры адным будзеце сабраныя.


І будуць над імі стаяць рыбакі, пачынаючы ад Эн-Гадзі аж да Эн-Галіма, будзе гэта месца на прасушванне сетак; будуць там шматлікія віды рыбы, роўныя рыбам з Вялікага мора, у незлічонай колькасці.


А гэта мяжа зямлі: на поўнач ад Вялікага мора ў напрамку Гэталона аж да ўваходу ў Эмат,


У першы месяц сыны Ізраэля і ўся супольнасць прыбылі ў пустыню Сін, і затрымаўся народ у Кадэсе. І там памерла Мірыям, і была яна пахавана ў тым самым месцы.


Гэта вада Мэрыбы, дзе ўзбунтаваліся сыны Ізраэля супраць Госпада і дзе Ён выявіў Сваю святасць перад імі.


Ад Асэмона хай паверне мяжа да ручая Егіпецкага і спыніцца хай на беразе Вялікага мора.


ад Сіхора, што на ўсход ад Егіпта, аж да межаў Акарона на поўнач, зямля Хананейская, што падзяляецца паміж пяццю князямі філістынскімі з Газы, Азота, Аскалона, Гета і Акарона і гевеямі на поўдні;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы