Такім чынам, яны, пайменна запісаныя, прыбылі ў дні Эзэкіі, цара Юды, і знішчылі маанітаў, якія там знаходзіліся, і вынішчылі іх аж па сённяшні дзень, ды абжыліся на іх месцы, бо знайшлі там жа найбольш урадлівую пашу.
2 ЛЕТАПІСАЎ 20:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пасля гэтых падзей сабраліся сыны Мааба ды сыны Амона і з імі мааніты супраць Язафата, каб ваяваць з ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася пасьля гэтага, прыйшлі сыны Мааву і сыны Амона, і з імі Мэуняне ваяваць з Язафатам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасля гэтага Маавіцяне і Аманіцяне, а зь імі некаторыя з стараны Мааніцкай, пайшлі вайною на Ёсафата. |
Такім чынам, яны, пайменна запісаныя, прыбылі ў дні Эзэкіі, цара Юды, і знішчылі маанітаў, якія там знаходзіліся, і вынішчылі іх аж па сённяшні дзень, ды абжыліся на іх месцы, бо знайшлі там жа найбольш урадлівую пашу.
А Аса меў войска з Юдэі, узброенае шчытамі і дзідамі, — трыста тысяч; з пакалення ж Бэньяміна ўзброеных шчытамі і дзідамі — дзвесце восемдзесят тысяч: усе яны былі наймужнейшымі ваярамі.
А святар Амарыя будзе кіраўніком над вамі ва ўсім, што датычыць Бога; затым Забадзія, сын Ізмаэля, які з’яўляецца загадчыкам над домам Юды, будзе нам тымі справамі, што датычаць царскай службы; і левіты будуць у вас пісарамі. Будзьце мужнымі і спраўляйцеся пільна, ды хай Госпад будзе [да вас] з дабром».
Насустрач яму выбег Егу, сын Ханані Прадракальніка, і сказаў яму: «Бязбожніку ты даеш дапамогу і з тымі, што ненавідзяць Госпада, распачынаеш сяброўства, — і таму сапраўды заслужыў ты гнеў Госпада;
Такім чынам, цяпер, вось, сыны Амона, і Мааба, і жыхары гары Сэір, праз зямлю якіх Ты не дазволіў прайсці Ізраэлю, калі вярталіся яны з Егіпта, так што абмінулі іх і не забілі іх,
Ды дапамагаў яму Бог супраць філістынцаў і супраць арабаў, што жылі ў Гурбаале, ды супраць маанітаў.
Па гэтых падзеях і па такой вернасці прыйшоў Санхэрыб, цар асірыйцаў, і, напаўшы на Юду, асадзіў умацаваныя гарады, хочучы іх узяць.
Чулі мы пра пыхлівасць Мааба, што надта напышлівы, — пра ганарыстасць яго, нахабства яго, ды злоснасць яго, ды пра выхваленні яго незаслужаныя.
І сталася ў дні Ахаза, сына Ёатама, сына Озіі, цара Юдэйскага, пайшоў Разін, цар Сірыйскі, і Фацэй, сын Рамэліі, цар Ізраэльскі, на Ерузалім, каб ваяваць супраць яго; і не змаглі здабыць яго.
Пакарай мяне, Госпадзе, але па законе ды не ў гневе Тваім, каб часам не абярнуў Ты мяне ў нішто.
Адносна сыноў Амона. Гэта кажа Госпад: «Ці ж Ізраэль не мае сыноў? Або ці ж не мае ён спадкаемцы? Дык чаму Мільком узяў спадчыну Гада і яго народ жыве ў гарадах іх?