Дык вучні вырашылі, што кожны па магчымасці мае ўспамагчы братам, што пражываюць у Юдэі.
2 КАРЫНФЯНАЎ 2:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я пастанавіў сам у сабе, каб не ісці да вас зноў у смутку, Біблія (пераклад А.Бокуна) Але я судзіў у сабе не прыходзіць да вас ізноў у смутку, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось разважыў я сам сабе ня ісьці да вас зноў з засмучэньнем; |
Дык вучні вырашылі, што кожны па магчымасці мае ўспамагчы братам, што пражываюць у Юдэі.
І сталася шмат немалых спрэчак і звадак між імі ды Паўлам і Барнабам, так што вырашылі, каб Паўла і Барнаба ды яшчэ некалькі з іх пайшлі дзеля гэтае справы ў Ерузалім да Апосталаў і старэйшых.
Бо я разважыў, што не ведаю сярод вас нічога, акрамя Ісуса Хрыста, і Таго ўкрыжаванага.
Я, хоць не прысутны целам, але прысутны духам, ужо вынес прысуд, як прысутны, на таго, хто гэтак робіць,
Дык прызываю ў сведку Бога і душу маю, што, шкадуючы вас, я дасюль не прыходзіў у Карынт
Таму, вось, адсутны, я пішу, каб прысутны ў вас не мусіў паступаць больш сурова, па ўладзе, якую даў мне Госпад на збудаванне, а не на руйнаванне.
Бо з вялікім жалем і тугою сэрца ды са слязамі пісаў я вам не дзеля таго, каб засмуціць вас, але каб вы адчулі, якую вялікую любоў маю я, асабліва ж да вас.
Калі пашлю да цябе Арцёма або Тыхіка, парупся чым хутчэй прыбыць да мяне ў Нікапаль, бо там вырашыў я зімаваць.