І сказаў яму Давід: «Як ты адважыўся падняць руку сваю, каб забіць намашчэнца Госпадава?»
1 ЦАРСТВАЎ 26:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай будзе ласкавы да мяне Госпад, каб я не падняў руку сваю на намашчэнца Госпадавага. А цяпер вазьмі дзіду, што каля галавы яго, і чару з вадой, і пойдзем». Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай захавае мяне ГОСПАД, каб я падняў руку сваю на памазанца ГОСПАДАВАГА. А цяпер вазьмі дзіду, што каля галавы ягонай і гляк з вадою, і пойдзем». Біблія (пераклад В. Сёмухі) а вазьмі ягоную дзіду, якая каля галавы ягонай, і посуд з вадою, і пойдзем да сябе. |
І сказаў яму Давід: «Як ты адважыўся падняць руку сваю, каб забіць намашчэнца Госпадава?»
І сказаў яму Давід: «Кроў твая — на галаву тваю; бо сказанае табою сведчыла супраць цябе, калі ты казаў: “Я забіў намашчэнца Госпадавага”».
І Давід сказаў: «Што мне і вам, сыны Сэруі, што вы становіцеся для мяне сёння супраціўнікамі? Ці, такім чынам, сёння павінен хто-небудзь паміраць у Ізраэлі? Ці я не ведаю сёння, што я стаў царом над Ізраэлем?»
Не прыляпляюцца вусны мае да спраў чалавечых, паводле слоў вуснаў Тваіх я захаваў сябе ад шляхоў гвалтаўніка.
Не помсціце, умілаваныя, самі за сябе, але дайце месца гневу, як напісана: «Мне помста, Я аддам», – кажа Госпад.
не адгаджайце ліхам за ліха, ані праклёнам за праклён, але, наадварот, дабраслаўляйце, ведаючы, што на тое вы пакліканы, каб атрымаць у спадчыну дабраславенне.
Вось, я стаю перад вамі. Абвінавачвайце мяне перад Госпадам і перад Яго памазаннікам; можа, узяў я ў каго вала або асла, можа, каго пакрыўдзіў або каго прыгнятаў, а можа, з рукі каго ўзяў хабар, каб заплюшчыць вочы свае на яго справу? Калі так, аддам вам».
А лепш пабач і пазнай крысо плашча твайго ў маёй руцэ, бо, калі я адрэзаў крысо плашча твайго, я не хацеў забіць цябе. Звярні ўвагу і пераканайся, што ў руцэ маёй няма зла і несправядлівасці і не зграшыў я супраць цябе; а ты цікуеш на жыццё маё, каб забраць яго.
І прыйшоў ён да загародкаў авечых пры дарозе. І была там пячора, у якую ўвайшоў Саўл для сваёй патрэбы; а тым часам Давід і яго людзі хаваліся ў глыбіні пячоры.