А калі набліжаўся ён да Егіпта, сказаў ён Сараі, жонцы сваёй: «Ведаю, што ты жанчына прыгожая
1 ЦАРСТВАЎ 25:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Імя таго чалавека было Набал, і імя жонкі яго — Абігайль. І жанчына тая была найразважнейшая і прыгожая; а муж яе быў жорсткі і з ліхім норавам, з роду Калеба. Біблія (пераклад А.Бокуна) Імя таго чалавека было Наваль, а імя жонкі ягонай — Абігайль. Жанчына тая была разумная і прыгожая, а муж ейны быў жорсткі і злачынны, ён [быў] з роду Халева. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Імя чалавека таго - Навал, а імя жонкі ягонай - Авігея. Гэтая жанчына была вельмі разумная і прыгожая з твару, а ён - чалавек жорсткі і ліхі норавам; ён быў з роду Халева. |
А калі набліжаўся ён да Егіпта, сказаў ён Сараі, жонцы сваёй: «Ведаю, што ты жанчына прыгожая
А Калеб, сын Ефоны, атрымаў частку між сыноў Юды, як загадаў Госпад Ешуа, — Карыят-Арбу, галоўны горад бацькі Анака, значыць Геброн.
Дзеля таго разваж і падумай, што зрабіць, бо ліхая пастанова прынятая супраць гаспадара нашага і супраць усяго дому яго. Ён жа сын Бэліяла, так што з ім ніхто не можа дамовіцца».
Прашу, хай гаспадар мой не звяртае ўвагі сваёй на чалавека гэтага, ліхога Набала, бо ён такі бязглузды, якое імя яго: Набал імя яго, і ёсць бязглуздасць у ім; а я, паслугачка твая, не бачыла юнакоў гаспадара майго, якіх ты паслаў.
А мы напалі на Нагэб херэтаў, і на Нагэб Юды, і на Нагэб Калеба, і Сікэлаг спалілі агнём».