Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 23:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Такім чынам, раіўся Давід з Госпадам, кажучы: «Ці ісці і ўдарыць мне філістынцаў гэтых?» І сказаў Госпад Давіду: «Ідзі і ўдар філістынцаў гэтых, і вызвалі Кэйлу».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І пытаўся Давід у ГОСПАДА, кажучы: «Ці ісьці і ўдарыць на Філістынцаў гэтых?» І сказаў ГОСПАД Давіду: «Ідзі, і нападзі на Філістынцаў гэтых, і вызвалі Кейлю».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І спытаўся Давід у Госпада, кажучы: ці ісьці мне, і ці паб'ю я гэтых Філістымлянаў? І адказваў Гасподзь Давіду: ідзі, ты паб'еш Філістымлянаў і выратуеш Кэіль.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 23:2
17 Крыжаваныя спасылкі  

І па тых падзеях раіўся Давід з Госпадам, кажучы: «Ці маю пайсці ў адзін з гарадоў юдэйскіх?» І Госпад яму сказаў: «Ідзі». І Давід запытаўся: «Куды маю ісці?» І Госпад адказаў яму: «У Геброн».


І раіўся Давід з Госпадам, пытаючыся: «Ці пайсці мне на філістынцаў? І ці аддасі Ты іх у мае рукі?» Госпад сказаў Давіду: «Ідзі, бо Я, аддаўшы філістынцаў, перадам іх у рукі твае».


А Давід раіўся з Госпадам, Які даў такі адказ: «Не выходзь, але абыдзі іх кругом і выйдзі да іх з боку тутавых дрэў;


І параіўся Давід з Богам, пытаючыся: «Калі пайду супраць філістынцаў, ці аддасі іх у мае рукі?» І сказаў яму Госпад: «Ідзі, і аддам Я іх у твае рукі».


Дам разуменне табе і накірую цябе на шлях, па якім ты павінен ісці; умацую вочы Мае над табою.


«Ведаю, Госпадзе, што не чалавек вызначае свой шлях, ды не ў моцы чалавека ісці і накіроўваць крокі свае.


Стане ён перад Элеязэрам святаром, які пра яго параіцца з Госпадам праз суд урыму. Паводле яго загаду будзе выходзіць і ўваходзіць ён сам, і ўсе сыны Ізраэля з ім, і ўся супольнасць».


Дык ізраэльцы пакаштавалі ежы іх і, што скажа Госпад, не запыталіся.


Па смерці Ешуа раіліся сыны Ізраэля з Госпадам, кажучы: «Хто з нас першы выступіць супраць хананеяў ваяваць з імі?»


І потым пыталіся ў Госпада, ці той чалавек прыбыў сюды. І Госпад адказаў: «Вось, ён хаваецца ў лагеры».


Тады Саўл пытаўся ў Бога: «Ці ісці ў пагоню за філістынцамі? Ці аддасі Ты іх у рукі Ізраэля?» Але Ён не адказаў яму ў той дзень.


І сказалі яму ваяры, якія былі з Давідам: «Вось, мы тут, у Юдэі, жывём у страху; як жа пойдзем у Кэйлу на войскі філістынскія?»


Дык Давід ізноў раіўся з Госпадам, Які адказаў яму: «Уставай і ідзі на Кэйлу, бо Я аддам філістынцаў у рукі твае».


А калі Абіятар, сын Ахімэлеха, уцёк да Давіда, ён разам з Давідам выбраўся ў Кэйлу, несучы з сабою эфод.


І раіўся Давід з Госпадам, пытаючыся: «Ці гнацца мне за гэтымі рабаўнікамі, ці не?» І сказаў яму Госпад: «Ганіся, бо, без сумнення, дагоніш іх і адбярэш здабычу».