І распавёў я ім, што добрая рука Бога майго была нада мной, і словы цара, што ён казаў мне; і яны сказалі: «Возьмемся і адбудуем!» І рукі іх умацаваліся да добрай справы.
1 ЦАРСТВАЎ 23:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўстаў Ёнатан, сын Саўла, і прыйшоў да Давіда ў Харэс; і ўмацаваў рукі яго ў Богу, Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстаў Ёнатан, сын Саўла, і прыйшоў да Давіда ў Харэш, і ўмацаваў яго ў Богу, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаў Ёнатан, сын Саўлаў, і прыйшоў да Давіда ў лес, і ўмацаваў яго спадзяваньнем на Бога, |
І распавёў я ім, што добрая рука Бога майго была нада мной, і словы цара, што ён казаў мне; і яны сказалі: «Возьмемся і адбудуем!» І рукі іх умацаваліся да добрай справы.
За тое, што падманам засмуцілі вы сэрца справядлівага, якога Я не засмуціў, і ўмацавалі рукі бязбожніка, каб не сыходзіў ён са сваёй ліхой дарогі ды жыў,
але Я маліўся за цябе, каб не заняпала вера твая. І ты, з часам навярнуўшыся, умацоўвай братоў тваіх».
І з’явіўся Яму анёл з неба, умацоўваючы Яго. А Ён, будучы ў агоніі, тым даўжэй маліўся.
Загадай Ешуа, і падбадзёр яго, і падтрымай, бо ён пойдзе наперадзе гэтага народа і падзеліць для іх зямлю, якую ты маеш убачыць».
І даведаўся Давід, што Саўл вырушыў, каб цікаваць на яго жыццё, а Давід быў у пустыні Зіф у Харэсе.
І Давід адчуваў вялікае гора; бо хацеў народ яго ўкаменаваць, бо засмучаная была душа кожнага чалавека дзеля сыноў іх і дачок. Але Давід набраў сілы ў Госпадзе, Богу сваім,