1 ЦАРСТВАЎ 2:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Лук моцных зламаўся, а кволыя набраліся сілы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Лук волатаў ломіцца, а слабыя набіраюцца сілы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Лук моцных ламаецца, а немачныя апярэзваюцца сілаю; |
Або скурчыцеся паміж палонных, або пападаеце паміж забітых. Па гэтым усім не спыніўся гнеў Яго, але рука Яго аж дагэтуль выцягнута.
Нават калі б вы пабілі ўсё войска халдэяў, якія ваююць з вамі, так што засталіся б з іх адно параненыя, то і тады кожны з іх падняўся б са сваёй палаткі і падпалілі б гэты горад агнём”».
Бо ідзе на яго, на Бабілон, рабаўнік, і схоплены асілкі яго, і лук іх зламаны, бо Бог помсты, Госпад, аддасць належнае.
але Ён сказаў мне: «Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц Мая праз слабасць здяйсняецца». Таму найбольш ахвотна буду хваліцца сваімі немачамі, каб абжылася ўва мне моц Хрыстова.
Ды што яшчэ маю сказаць? Не хапіла б часу расказваць пра Гедэона, Барака, Самсона, Яфтаха, Давіда, Самуэля і прарокаў,
тушылі полымя агню, усцерагаліся смерці ад меча, ачуньвалі ад немачы, былі стойкімі ў баях, змушаючы ўцякаць дружыны ворагаў;