Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 15:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Вось што кажа Госпад Магуццяў: “Узважыў Я, што зрабіў Амалек Ізраэлю, як перашкаджаў яму ў дарозе, калі ён качаваў з Егіпта,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Узважыў Я, што зрабіў Амалек Ізраілю, як перашкаджаў яму ў дарозе, калі [Ізраіль] ішоў з Эгіпту.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Так кажа Гасподзь Саваоф: успомніў Я пра тое, што зрабіў Амалік Ізраілю, як ён супрацьстаяў яму на шляху, калі ён ішоў зь Егіпта;

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 15:2
8 Крыжаваныя спасылкі  

А Тамна, што была наложніцай Эліфаза, сына Эзава, нарадзіла яму Амалека. Гэта сыны Ады, жонкі Эзава.


у паселішчы ідумеяў і ізмаэльцаў, маабіцян і агарэяў,


І не будзе вучыць болей чалавек блізкага свайго і брат брата свайго, кажучы: “Спазнай Госпада”, бо ўсе ад найменшага з іх аж да найбольшага будуць ведаць Мяне, — кажа Госпад, — бо Я прабачу злачынствы ім і пра грахі іх не буду больш узгадваць».


Яны не думаюць у сэрцах сваіх, што Я памятаю ўсе іх злачынствы, цяпер акружаюць іх учынкі іх, яны — перад абліччам Маім.


Прысягнуў Госпад на пыху Якуба: «Не забудуся ў вяках усіх іх учынкаў».


І, калі ўбачыў ён Амалека, абвясціў прароцтва сваё, ён сказаў: «Амалек — першы з народаў, рэшткі яго знікнуць».