дабраславіў яго і сказаў: «Дабраславёны Абрам Богам Узвышнім, Які стварыў неба і зямлю,
1 ЦАРСТВАЎ 15:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі Самуэль прыбыў да Саўла, сказаў яму Саўл: «Хай дабраславіць цябе Госпад; я выканаў слова Госпада». Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў Самуэль да Саўла, і сказаў яму Саўл: «Няхай дабраславіць цябе ГОСПАД. Я выканаў слова ГОСПАДА». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі прыйшоў Самуіл да Саўла, дык Саўл сказаў яму: дабраславёны ты ў Госпада; я выканаў слова Госпада. |
дабраславіў яго і сказаў: «Дабраславёны Абрам Богам Узвышнім, Які стварыў неба і зямлю,
Дык паслаў Давід вестуноў да жыхароў Явіса ў Галаад, каб сказалі яны ім: «Будзьце дабраславёны Госпадам, бо аказалі вы гэтую міласэрнасць гаспадару вашаму, Саўлу, і пахавалі яго.
Хто ўтойвае злачынствы свае — не будзе жыць у шчасці; хто прызнаецца і пакіне гэта, даб’ецца міласэрнасці.
Так і вы, калі споўнілі ўсё, што вам загадана, кажыце: “Паслугачы мы нічога не вартыя; што павінны былі зрабіць, зрабілі”».
Фарысей, стоячы, так маліўся ў сабе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік.
сказаў маці сваёй: «Тысяча сто срэбранікаў, якія ў цябе былі ўкрадзеныя і дзеля якіх, бо я чуў гэта, ты, лаючыся, праклінаеш, вось, яны ў мяне; гэта я іх узяў». Яна яму сказала: «Хай Госпад будзе дабраславёны, сын мой!»
І ён сказаў: «Дабраславёна будзь, дачка, Госпадам; пераўзышла ты і папярэднюю высакароднасць наступнаю, бо не шукала ты юнакоў, ані бедных, ані багатых.
І калі скончыў складаць ахвяру цэласпалення, вось, прыбыў Самуэль. І выйшаў Саўл яму насустрач, каб яго прывітаць.
«Шкадую, што Я паставіў Саўла царом, бо адступіўся ён ад Мяне і не спаўняе словы Мае». І засмуціўся Самуэль, і ўсю ноч маліўся да Госпада.
І сказаў Саўл Самуэлю: «А я паслухаў голас Госпада, і хадзіў дарогаю, па якой паслаў мяне Госпад; і прывёў я Агага, цара амалекскага, і Амалека вынішчыў.
І пашкадавалі Саўл з народам Агага, і статкі найлепшых авечак, і валоў, і, канешне, адкормленай жывёлы і авечак, і ўсяго адборнага, і не захацелі нішчыць гэта; пазабівалі ж яны ўсё, што марным было і хворым, на яго паклалі яны праклён.
А адзін з паслугачоў паведаміў Абігайль, жонцы Набала, кажучы: «Вось, Давід прыслаў вестуноў з пустыні, каб прывіталі гаспадара нашага, а ён дрэнна абышоўся з імі.