Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 15:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 І пашкадавалі Саўл з народам Агага, і статкі найлепшых авечак, і валоў, і, канешне, адкормленай жывёлы і авечак, і ўсяго адборнага, і не захацелі нішчыць гэта; пазабівалі ж яны ўсё, што марным было і хворым, на яго паклалі яны праклён.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 І пашкадавалі Саўл і народ Агага і статкі найлепшых авечак і валоў, і адкормленай жывёлы, бараноў і ўсяго адборнага, і не хацелі нішчыць іх. А на ўсё, што было марным і хворым, яны палажылі закляцьце.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Але Саўл і народ пашкадавалі Агага і найлепшых авечак і валоў і ўкормленых ягнят, і ўсё добрае, і не хацелі зьнішчаць, а ўсе рэчы малаважныя і благія зьнішчылі.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 15:9
10 Крыжаваныя спасылкі  

І калі тыя, што неслі каўчэг Госпадаў, праходзілі шэсць крокаў, ён складаў у ахвяру вала і тлустае цяля,


І сказаў яму Бэнадад: «Гарады, якія мой бацька забраў у бацькі твайго, я вярну; і ты зрабі сабе ў Дамаску вуліцы, як бацька мой зрабіў у Самарыі». Ахаб сказаў: «А я пасля дамовы адпушчу цябе». І заключыў ён з ім дамову, і адпусціў яго.


Бо можна было дорага прадаць гэты алей і раздаць убогім».


Усё, што залатое або срэбранае, і посуд з медзі і жалеза — гэта святыня для Госпада, памешчаная ў скарбоўнях Яго».


убачыў бо я між здабычы вельмі прыгожы плашч з Сэнаара, і дзвесце сікляў срэбра, і залаты пруток у пяцьдзесят сікляў вагі; і зажадаў я іх, і забраў іх, і схаваў у зямлі ў сярэдзіне маёй палаткі, і срэбра пад імі».


А Госпад прамовіў да Самуэля, кажучы:


А Саўл кажа: «Мы прывялі іх ад Амалека; бо пашкадаваў народ лепшых авечак і валоў, каб скласці іх у ахвяру Госпаду, Богу твайму, а астатніх мы знішчылі».


Дык чаму не паслухаў ты голасу Госпада, але кінуўся на здабычу і дапусціўся зла ў вачах Госпада?»


дык цяпер ідзі і пабі Амалека, і пакладзі праклён на ўсё, што ён мае; не шкадуй яго, але забівай, ад мужчыны аж да жанчыны, ад малога аж да немаўляці, таксама валоў і авечак, вярблюдаў і аслоў”».


бо ты не слухаў голас Госпада і не споўніў лютага гневу Яго ў адносінах да Амалека. Таму ты церпіш тое, што ўчыніў табе Госпад сёння.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы