Але яно ўцягнула ручку, і выйшаў брат яго. І сказала жанчына: «Як ты зламаў сабе перагароду?» І з той прычыны было дадзена імя яму Пэрэс.
1 ЛЕТАПІСАЎ 4:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны Юды: Пэрэс, і Эсром, і Хармі, і Гур, і Сабал. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Юды: Пэрэс, Хецрон, Хармі, Хур і Шаваль. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Юды: Фарэс, Эсром, Хармі, Хур і Шавал. |
Але яно ўцягнула ручку, і выйшаў брат яго. І сказала жанчына: «Як ты зламаў сабе перагароду?» І з той прычыны было дадзена імя яму Пэрэс.
Сыны Юды: Гэр, і Анан, і Шэла, і Пэрэс, і Зара. Але Гэр і Анан памерлі ў зямлі Ханаан. Сыны Пэрэса былі: Эсром і Гамул.
Калеб жа, сын Эсрома, ад жонкі сваёй на імя Азуба меў сыноў Ерыёта, Ясэра, і Сабаба, і Ардона.
Сыны Юды: Гэр, Анан і Шэла: гэтыя тры нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуа, хананейкі. Гэр жа быў першародным Юды, ліхі перад Госпадам, і Ён забіў яго.
Сынамі Эліёная былі: Адовія, і Эліясіб, і Пэлея, і Акуб, і Ёханан, і Далая, і Анані — сямёра.
Раая, сын Сабала, быў бацькам Ягата, які меў сыноў: Агумая, і Лаада — гэта роды сараітаў.
А Юда быў бацькам Пэрэса і Зары ад Тамар, а Пэрэс быў бацькам Эсрома, а Эсром быў бацькам Арама.