і з імі братоў іх другой ступені: Захарыю, і Бані, і Язіэля, і Сэмірамота, і Ягіэля, і Ані, Эліяба, і Банаю, Маасію і Матацію, і Эліфала, і Мацэнію, і Абэдэдома, і Егіэля.
1 ЛЕТАПІСАЎ 26:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Раздзяленне на прыдзверных такое: з Корэ: Мэсалемія, сын Корэ з сыноў Абіясафа. Біблія (пераклад А.Бокуна) Чэргі прыдзьвернікаў, з [сыноў] Караха: Мэшэлемія, сын Карэ, з сыноў Асафа. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось разьмеркаваньне брамнікаў: з Карэянаў: Мэшэлэмія, сын Карэя, з сыноў Асафавых. |
і з імі братоў іх другой ступені: Захарыю, і Бані, і Язіэля, і Сэмірамота, і Ягіэля, і Ані, Эліяба, і Банаю, Маасію і Матацію, і Эліфала, і Мацэнію, і Абэдэдома, і Егіэля.
затым прыдзверных — чатыры тысячы ды столькі ж музыкаў, якія пастаўлены праслаўляць Госпада на музычных інструментах, якія справіў на праслаўленне.
Сыны Мэсалеміі: Захарыя — першародны, Ядзігэль — другі, Забадзія — трэці, Ятанаэль — чацвёрты,
Паставіў ён таксама прыдзверных пры брамах святыні Госпадавай, каб часам не ўвайшоў туды хто нячысты ў якой-небудзь справе.
Ён таксама ўстанавіў па распараджэнні Давіда, бацькі свайго, абавязкі святароў у іх службе і левітаў у сваім парадку, каб спявалі пахвальныя гімны і служылі перад святарамі па рытуале кожнага дня; паставіў ён таксама прыдзверных па іх раздзяленні для кожнай брамы: так бо загадаў чалавек Божы — Давід.
і яны будуць служыць у Маім свяцілішчы як вартаўнікі пры брамах дома і як паслугачы дома: яны будуць забіваць ахвяры на цэласпаленні і ахвяры для людзей, ды будуць стаяць перад імі як паслугачы іх.