2 ЛЕТАПІСАЎ 23:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)19 Паставіў ён таксама прыдзверных пры брамах святыні Госпадавай, каб часам не ўвайшоў туды хто нячысты ў якой-небудзь справе. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)19 І паставіў ён прыдзьвернікаў каля брамаў Дому ГОСПАДА, каб не ўваходзіў ніхто нячысты. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)19 І паставіў ён брамнікаў каля брамы дома Гасподняга, каб не ўваходзіў нячысты ў чым-небудзь. Глядзіце раздзел |
Ён таксама ўстанавіў па распараджэнні Давіда, бацькі свайго, абавязкі святароў у іх службе і левітаў у сваім парадку, каб спявалі пахвальныя гімны і служылі перад святарамі па рытуале кожнага дня; паставіў ён таксама прыдзверных па іх раздзяленні для кожнай брамы: так бо загадаў чалавек Божы — Давід.