1 ЛЕТАПІСАЎ 17:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На гэта сказаў Натан Давіду: «Зрабі ўсё, што ў тваім сэрцы; бо Бог з табою». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Натан Давіду: «Усё, што ў сэрцы тваім, рабі, бо Бог з табою». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Натан Давіду: усё, што ў цябе на сэрцы, рабі, бо з табою Бог. |
Калі ж Давід абжыўся ў сваім доме, сказаў прароку Натану: «Вось, я жыву ў кедравым палацы, а каўчэг запавету Госпада пад шкурамі».
і Давід сказаў Саламону: «Сыне мой, я хацеў сам пабудаваць дом імю Госпада, Бога майго,
І калі цар падняўся і стаў, ён казаў: «Слухайце мяне, браты мае і народзе мой! Задумаў я пабудаваць дом, у якім супачыў бы каўчэг прымірэння Госпада і падножжа для стопаў Бога нашага; і да пабудавання я ўсё прыгатаваў;
Так кажа Госпад Магуццяў: “У тыя дні дзесяць чалавек з усіх мнагамоўных народаў моцна схопяцяцца за крысо юдэя, кажучы: “Пойдзем мы з вамі; бо мы, вось, пачулі, што з вамі Бог”».
Увайшоўшы да Яе, Анёл прывітаў: «Радуйся, ласкі поўная, дабраславёная Ты між жанчынамі, Госпад з Табою».
Такім чынам, калі здзейсняцца для цябе ўсе гэтыя знакі, зрабі, што зможа рука твая, бо Госпад будзе з табою.
І Госпад сказаў Самуэлю: «Не глядзі на твар яго, ані на высокі рост яго, бо Я яго не выбраў; Я не вырашаю так, як чалавек: бо чалавек бачыць яўнае, а Госпад бачыць сэрца».