Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 1:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 Увайшоўшы да Яе, Анёл прывітаў: «Радуйся, ласкі поўная, дабраславёная Ты між жанчынамі, Госпад з Табою».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 І, увайшоўшы да яе, анёл сказаў: «Радуйся, дабрадатная! Госпад з табою; дабраслаўлёная ты між жанчынамі».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою; дабраславёная Ты сярод жанчын.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 1:28
17 Крыжаваныя спасылкі  

Не бойся, бо Я з табою, ад усходу прывяду патомства тваё і з захаду збяру цябе.


і сказаў: «Не бойся, чалавек пажаданняў; супакой табе! Узмацуйся і будзь дужы». І калі ён гаварыў са мною, я падужэў і казаў: «Гавары, гаспадару, са мною, бо ўздужыў ты мяне».


Вярніся, Ізраэлю, да Госпада, Бога свайго, бо ты заняпаў праз сваю злачыннасць.


А Ён, адказваючы таму, хто звяртаўся да Яго, гаворыць: «Хто Маці Мая і хто браты Мае?»


да Дзевы, заручанай мужу, які меў імя Язэп, з дому Давіда, а імя Дзевы – Марыя.


А Яна стрывожылася словам яго і думала, што гэта за прывітанне такое?


І гаворыць Ёй Анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Бога.


і ўсклікнула яна моцным голасам, кажучы: «Дабраславёная Ты між жанчынамі, і дабраславёны Плод улоння Твайго.


бо Я з табою, і ніхто не ўчыніць табе зло, бо многа ў Мяне ў гэтым горадзе народа».


на хвалу славы ласкі Сваёй, якой абдарыў нас ва Умілаваным,


Хай будзе дабраславёна між жанчынамі Ягэль, жонка Хабэра кінэя, хай будзе яна дабраславёна між жанчынамі ў палатках!


з’явіўся яму анёл Госпадаў і сказаў: «Госпад з табою, наймужнейшы з людзей!»


І вось, прыйшоў ён з Бэтлехэма і сказаў жнеям: «Госпад з вамі». Яны адказалі: «Хай дабраславіць цябе Госпад».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы