1 КАРЫНФЯНАЎ 7:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Быў ты пакліканы як нявольнік? Не турбуйся! Але калі можаш стацца вольным, лепш скарыстайся! Біблія (пераклад А.Бокуна) Слугою ты пакліканы? Не табе клапаціцца, але, калі можаш стацца вольным, лепш скарыстайся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці рабом ты пакліканы, ня турбуйся; але калі і можаш стацца вольным, дык лепшым скарыстайся. |
Сцеражыцеся, каб не абцяжарылі сэрцы вашы абжорствам і п’янствам ды клопатамі гэтага жыцця, і каб дзень той не прыйшоў да вас знянацку;
Мы бо ўсе адным Духам ахрышчаны ў адно цела, ці то юдэі, ці то грэкі, ці то нявольнікі, ці то свабодныя, і ўсе напоены адным Духам.
Бо, хто пакліканы ў Госпадзе як нявольнік, ёсць вызваленцам Госпадавым. Падобна і той, хто пакліканы як вольны, той нявольнік Хрыстоў!
Няма ўжо юдэя або грэка, няма ўжо нявольніка або вольнага, няма ўжо мужчынскага ані жаночага: бо ўсе вы сталіся адно ў Хрысце Ісусе.
Не турбуйцеся ні аб чым, але ў кожнай малітве і просьбе з падзякаю няхай адкрываюцца жаданні вашы перад Богам.
дзе ўжо няма грэка і юдэя, абразання і неабразання, іншаземца, скіфа, нявольніка і вольнага, але ўсё і ва ўсім Хрыстос.
Хай будуць норавы без сквапнасці; будзьце задаволены тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адхінуся ад цябе і не пакіну цябе».