1 КАРЫНФЯНАЎ 16:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не хачу вас толькі мімаходам пабачыць. Але маю надзею, што нейкі час пабуду ў вас, калі Госпад дазволіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо не хачу бачыць вас цяпер мімаходам, але спадзяюся застацца нейкі час з вамі, калі Госпад дазволіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо я не хачу бачыцца з вамі цяпер мімаходзь, а спадзяюся прабыць у вас колькі часу, калі Гасподзь дазволіць. |
«Ведаю, Госпадзе, што не чалавек вызначае свой шлях, ды не ў моцы чалавека ісці і накіроўваць крокі свае.
Адказваючы ж, Ісус сказаў яму: «Дазволь цяпер, бо гэтак нам належыць выканаць усякую справядлівасць». Тады Ян дапусціў Яго.
але, развітваючыся з імі, сказаў: «Мне патрэбна правесці свята, якое надыходзіць, у Ерузаліме. Вярнуся да вас, калі Бог захоча», і паплыў з Эфеса.
у малітвах маіх заўсёды просячы, каб з волі Божай урэшце атрымалася аднойчы прыйсці да вас.
Але я прыйду неўзабаве да вас, калі Госпад дазволіць, і спазнаю не словы тых, што заганарыліся, а моц,
І з такой пэўнасцю я ўжо раней хацеў прыбыць да вас, каб атрымалі вы паўторную ласку,
Замест таго казаць бы вам: «Калі Госпад захоча, будзем жыць і рабіць тое ці іншае».