1 КАРЫНФЯНАЎ 16:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Што да брата Апалоса, дужа прасіў я яго, каб прыбыў да вас з братамі, ды ён не меў цяпер ахвоты прыйсці, але прыйдзе, калі будзе мець магчымасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Што да брата Апалёса, дык я шмат прасіў яго, каб ён прыйшоў да вас з братамі; ды ён зусім ня меў ахвоты, каб прыйсьці цяпер, але прыйдзе, калі будзе мець час. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А што да брата Апалоса, я вельмі прасіў яго, каб ён з братамі пайшоў да вас; але ён ніяк не хацеў ісьці сёньня, а прыйдзе, калі яму будзе спорна. |
І надышоў зручны дзень, і калі з нагоды свайго нараджэння Ірад справіў баль для князёў сваіх, трыбунаў і старэйшын галілейскіх,
Адзін жа юдэй, на імя Апалос, родам з Александрыі, чалавек красамоўны і моцны ў Пісанні, прыбыў у Эфес.
І сталася, калі Апалос быў у Карынце, Паўла, прайшоўшы ўзгорыстыя мясцовасці, прыйшоў у Эфес ды напаткаў нейкіх вучняў,
Але калі Паўла стаў апавядаць пра справядлівасць, і пра ўстрыманасць, ды пра суд, што мае быць, Фэлікс, напалоханы, адказаў: «Цяпер даволі, ідзі; пры зручным часе паклічу цябе».
Я кажу тое, што кожны ў вас кажа: «Я Паўлаў», «Я Апалосаў», «Я Кіфаў», «А я Хрыстоў».
ці гэта Паўла, ці Апалос, ці Кіфа, ці свет, ці жыццё, ці смерць, ці цяперашняе, ці будучае, – усё ваша,
Хто Апалос? Або хто Паўла? Паслугачы, праз якіх вы ўверылі, ды кожны так, як яму Госпад даў.